Авторизация
 

Для душы — асалода, для здароўя — карысць
Сёлетняй вясной у цэнтры Міёр паблізу тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва вырасла новая прасторная цяпліца.
Зроблена яна з полікарбанату трывалага празрыстага матэрыялу. Каркас металічны. На працягу трох дзён выконваліся зварачныя работы. Затое цяпер надзейна, трывала, прыгожа.

 

Расаду для цяпліцы вырошчвалі работнікі ТЦСАН самастойна. На ўсіх вокнах цягнуліся да святла, набіралі моц расліны, пакуль не трапілі ў цяплічны грунт. На 50 квадратных метрах высадзілі 120 каліў памідор, 45 — перцу, агуркі. Урадлівую зямлю для цяпліцы даставілі з ААТ “Чэрасы”. А таму растуць расліны вельмі добра.

Ужо пачалі чырванець стручкі перцу, хутка трапяць на стол спелыя таматы, хрумсткія агурочкі.

Прыемная асаблівасць, што працуюць у цяпліцы трое маладых інвалідаў — старанных,  рупных хлопцаў. На жаль, адзін з іх пажадаў застацца невядомым, а двое наступных — Васіль Кайнараў і Юрый Савуць згадзіліся пазіраваць перад фотаапаратам.

 

— Усе трое працуюць цудоўна, — адзначае спецыяліст цэнтра Таццяна Паўлаўна Шульга. — Тэарэтычную частку яны атрымалі на падрыхтоўчым этапе. Даведаліся пра ўмовы вырошчвання, правілы падкормкі і догляду. Хаця мы ніякіх хімічных прэпаратаў у цяпліцы прымяняць не будзем. Угнаенні не выкарыстоўвалі, не станем нічым апрацоўваць ад фітафторы. Паспрабуем атрымаць абсалютна экалагічна чыстую прадукцыю. А каб расліны не захварэлі, імкнёмся правільна даглядаць іх, ствараць прыдатныя ўмовы для росту і выспявання пладоў.

 

— Прадаваць прадукцыю мы не маем права, — расказваюць далей работніцы ТЦСАН,—бо на дабрачыннай аснове атрымалі цяпліцу. Значыць, пра ніякія грошы размовы быць не можа. Працуем дзеля задавальнення, для душы. А вырашчаная агародніна паступіць на стол састарэлых людзей аддзялення кругласутачнага знаходжання.

 

Але траім хлопцам-інва-лідам, якія з 18 мая афіцыйна працаўладкаваліся ў якасці рабочых зялёнага будаўніцтва, выплачваецца заработная плата. Галоўнай тут у нас з’яўляецца дабрачынная каталіцкая абшчына “Карытас”. Яе спонсарская падтрымка дазволіла маладым людзям з асаблівасцямі праз працаўладкаванне хаця б на нейкі час атрымаць матэрыяльную незалежнасць і адаптавацца ў калектыве.

 

— Хлопцы паспелі пасябраваць паміж сабой, — расказвае Марына Васільеўна Кайнарава. — Агульная справа іх згуртавала і аб’яднала, дазволіла адчуць уласную значымасць.

 

Для душы — асалода, для здароўя — карысць
Амаль 13 мільёнаў рублёў было скарыстана на ўзвядзенне цяпліцы. У ТЦСАН дакладна вядзецца дакументацыя па падліку выдаткаў. Усе справаздачы адпраўляюцца ў электронным выглядзе ў Віцебск у ДКА “Карытас”.

Дарэчы, працуюць хлопцы з раніцы, пакуль няма спёкі. З задавальненнем даглядаюць расліны. Зразумела, што асноўнымі настаўнікамі ў іх вопытныя гаспадыні ў агародніннай справе — работніцы ТЦСАН.

 

— Інтэрнэт дазваляе нам спазнаць шмат новага, — расказваюць спецыялісты ўстановы. — Аказваецца, у цяпліцах памідоры можна вырошчваць... уверх каранямі. На дне посуду (вядра) праразаюць адтуліну дыяметрам 8 см, прапіхваюць у гэтую дзірачку расаду памідоркі так, каб корань застаўся ў вядзерцы, а ствол аказаўся свабодным. Потым насыпаецца зямля, посуд падвешваецца. Патрабуецца асцярожнасць пры паліванні, каб вада не сцякала па ствале.

 

Падвешаныя расліны не павінны датыкацца зямлі. І гэта іх засцеражэ ад усіх хвароб.

Таццяна Паўлаўна паведаміла, што ў наступным годзе такое вырошчванне яны абавязкова будуць практыкаваць у сябе.

А пакуль выкарыстоўваюць звычайны надземны спосаб. Ураджай абяцае парадаваць смачнымі, сакавітымі пладамі, а галоўнае—экалагічна чыстымі.

 

На здымках: Васіль Кайнараў. Юрый Савуць.

 

Эвеліна БАГДАНОВІЧ.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 048
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 122
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 537
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 121
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 581
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 387
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 527
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 февраля 2020
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Именины 17 февраля 2020
Александр, Алексей, Андрей, Аркадий, Борис, Василий, Георгий, Дмитрий, Иван, Иосиф, Кирилл, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Федор, Юрий, Анна, Екатерина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта