Авторизация
 

Прафсаюзная пярвічка ЦРБ аб’ядноўвае 553 чалавек

 Штодня Святлана КАРПЕЗА атрымлівае па электроннай пошце рэкамендацыі па афармленні дакументацыі, растлумачэнні працоўнага заканадаўства, палажэнні культурна-масавых мерапрыемстваў. Папаўняецца шматлікая прафсаюзная паліца.

Прафсаюзная пярвічка ЦРБ аб’ядноўвае 553 работнікі Міёрскай і Язненскай бальніц, Дзісенскай бальніцы сястрынскага догляду, паліклінікі, амбулаторый і ФАПаў раёна. На варце іх інтарэсаў прафсаюзны лідар галоўная медсястра Святлана Карпеза.

Прафсаюзную пярвічку ўзначаліла ў 2017 годзе. Спачатку бянтэжыла вялікая адказнасць: трэба адстойваць правы ўсіх медыцынскіх работнікаў раёна. Цяпер пра гэта ўзгадвае з усмешкай. У яе вялікі калектыў аднадумцаў і памочнікаў. Варта ўзняць пытанне — толькі паспявай выслухоўваць ідэі. Сакратар Тамара Лебедзева дапамагае афармляць дакументацыю. Казначэй Алена Крук граматна размяркоўвае фінансы. Займаецца жыллёва-бытавымі пытаннямі старшыня адпаведнай камісіі Святлана Бірукова. Загадчык Язненскай участковай бальніцы Уладзімір Пашковіч ніводнай прапановы не пакідае без увагі. Пад яго кіраўніцтвам калектыў удзельнічае ў конкурсах і спаборніцтвах.

Курыруе спартыўныя мерапрыемствы старшы фельчар-лабарант клініка-дыягнастычнай лабараторыі Сяргей Кавалеўскі. Падтрымлівае загадчык Даўгінаўскай амбулаторыі Ганна Блажэвіч. Адрозніваюцца вытанчаным эстэтычным густам творчыя работы санітаркі Раісы Лавец. Наогул нераўнадушны і ініцыятыўны не толькі прафсаюзны актыў. Летась занялі другое месца ў раённым конкурсе на лепшую пярвічку. І сёлета ім няма роўных. Граматай адзначана ў вобласці аўтарская работа — памятка па ахове працы ў “Найлепшым грамадскім інспектары”.
Напярэдадні Дня ведаў уручаюць школьныя прылады вучням у рамках рэспубліканскай акцыі “Прафсаюзы — дзецям”. У 2018-м дапамагалі набыць неабходнае для першакласнікаў пад эгідай “Збяры партфель школьніку”.


Прафсаюз — перш за ўсё, пасрэднік паміж наймальнікам і работнікамі. У пярвічцы Міёрскай ЦРБ такое партнёрства склалася. Галоўны ўрач Алена Сівая адкрытая да любых прапаноў. Разам сочаць за выкананнем правіл аховы працы і здароўя, закупляюць сродкі індывідуальнай абароны і спецадзенне. Шчыра ўдзячныя за плённае супрацоўніцтва старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандру Барэйку.
Аднак не толькі праблемамі і надзённымі пытаннямі жыве прафсаюзная пярвічка.


— Галоўная наша задача — слухаць і чуць людзей. Часам калектыўныя інтарэсы ставіш вышэй за свае, — адзначае Святлана Андрэеўна. — Як сказаў Максім Горкі, трэба любіць тое, што робіш, тады любая праца, нават самая грубая, здольная ўзвышацца да творчасці.


Так і ёсць. Вялікую ўвагу надаюць культурна-масавым мерапрыемствам. Рыхтуюць святочныя канцэрты, у якіх задзейнічаны і дзеці супрацоўнікаў. Здзіўляюць талентамі на аглядах мастацкай самадзейнасці: медыцынскія работнікі спяваюць, чытаюць рэп, дэкламуюць вершы і танцуюць усходнія танцы. Таленты выяўляюць пры прыёме на работу. Навічок запаўняе анкету, дзе побач з працоўнымі навыкамі, пажаданнямі, пытаннямі раскрывае свае лепшыя якасці. Адметна, што ў медыцынскай сферы яшчэ дзейнічае праграма настаўніцтва: за кожным учарашнім студэнтам замацоўваюць вопытнага спецыяліста. Так лягчэй адаптавацца ў новым калектыве.


Хтосьці спявае і танцуе, вяжа прутком і пляце з газетных трубачак, іншы займаецца спортам. Адны адказваюць за мастацкую самадзейнасць, другія ладзяць выставы і конкурсы, адстойваюць гонар цэнтральнай раённай бальніцы на спаборніцтвах. Яднае адно: хварэюць за агульную справу. Так ствараецца лагодная атмасфера і згуртоўваецца калектыў. У “Міёрскай лыжні-2019” удзельнічалі ва ўсіх відах спорту. Дзесьці перамаглі, у іншых конкурсах уступілі лідарства. Аднак гэта не зменшыла запалу балельшчыкаў, якія горача падтрымлівалі калег.


— Нашы работнікі творчыя і актыўныя. Калі планаў няма, прапаноўваюць ідэі самі. Так узніклі конкурсы цырульнікаў, на найлепшую елку, здаровы перакус, сэлфі — пералічвае рэалізаваныя ідэі Святлана Андрэеўна. — Побач з бацькамі стараюцца іх дзеткі. Удзельнічаем у турзлётах, спартакіядах, аглядах мастацкай самадзейнасці. Для нашых артыстаў закупілі сцэнічныя касцюмы і абутак. Цяпер будзем выглядаць годна на раённай сцэне. Няма, напэўна, мерапрыемстваў, у якіх не прымалі ўдзел медыкі. Кожны год на фестывалі “Жураўлі і журавіны” займаем другое месца па зборы ягад. Ёсць да чаго імкнуцца!


Памятаюць і паважаюць ветэранаў, яны жаданыя госці на прафесійных святах. Віншуюць з днём нараджэння, 9 Мая і Днём Незалежнасці. Ад іх пераймаюць каштоўны вопыт, дзеляцца сваімі энергіяй і пазітывам.


Наладжана супрацоўніцтва з нацыянальным тураператарам “Браслаўтурыст”. Наведалі музей Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску, “Славянскі базар у Віцебску”, музтэатр. Плануюць з’ездзіць на балет.


Асноўнай падзеяй мінулага года для медыкаў стала наваселле. У новай бальніцы палепшыліся ўмовы працы і адпачынку. Разам з тым расце жаданне зрабіць кожны куточак утульным і камфортным. І не толькі ў кабінетах і палатах. Кожны год праводзяць конкурс па добраўпарадкаванні тэрыторый устаноў.


Планаў шмат: стварыць музей медыцыны, абсталяваць спартыўную залу, арганізаваць экскурсіі на лінію Сталіна, у Хатынь, на экалагічную сцежку. І забяспечыць абсалютнае членства ў прафсаюзе, якое складае 98,2 %. Каб па-максімуме забяспечыць работнікаў сацыяльна-эканамічнымі нормамі і льготамі. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 мая 2021
Герасим, Ефим, Игнатий, Макар, Нина, Тамара

Именины 13 мая 2021
Василий, Игнатий, Климент, Максим, Никита, Яков, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта