Авторизация
 

Увагу звярнуць на стан прылеглай да царквы тэрыторыі ва Узмёнах

  “Дапамажыце, калі ласка, звярнуць увагу жыхароў аграгарадка Узмёны на стан прылеглай да царквы тэрыторыі. На могілках агароджа не ў парадку, побач смецце. А хутка Вялікдзень”, — атрымалі паведамленне ў сацсетках. У пацвярджэнне сваіх слоў аўтар даслала фотаздымкі.

Агароджа ля могілак месцамі нахілена, не ўсе пралёты ёсць. Прыбраныя з месцаў пахавання букеты штучных кветак ляжаць на кучках мінулагодняй лістоты непадалёку. Большасць магіл дагледжаныя, прыбраныя, але не ўсе.

 МОГІЛКІ ва Узмёнах, як і ў іншых населеных пунктах, знаходзяцца на балансе УП ЖКГ. Дырэктар прадпрыемства Ігар Войтаў заўважае, што выдаткаваных сродкаў на добраўпарадкаванне не хапае, каб паўсюль правесці рамонт і падтрымліваць парадак. Транспарт для вывазу смецця камунальная гаспадарка прадастаўляе, але сваімі сіламі на ўборцы абысціся складана. Дапамагае насельніцтва.


 — Напрыклад, жыхары Міёр самі праявілі ініцыятыву, каб прыбраць могілкі за касцёлам. У мінулую суботу чысцілі вакол рэчкі Мерыцы, — расказвае Ігар Іванавіч. — Генеральную ўборку ля ракі плануюць у Павяцці. Прасілі транспарт для вывазу смецця. У такіх просьбах нікому не адмовім.


ДЛЯ жыхароў Узмён наводзіць разам парадак таксама не ў навінку.
— Уборку могілак планавалі на 18 красавіка. Так і   атрымалася, — гаворыць старшыня Узмёнскага сельсавета Браніслаў Невяроўскі. — У мінулым годзе каля 40 сяльчан прыйшлі папрацаваць. Вывезлі 13 прычэпаў смецця. Транспарт прадастаўляла ААТ “Узмёнскі край”. Выраўняць агароджу ля могілак дапамог мясцовы прадпрымальнік Віталь Лазур.


Сёлета на ўборцы працавалі 30 сяльчан. У асноўным тыя, хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Далучыліся работнікі сельвыканкама. За тры з паловай гадзіны вычысцілі ўсю тэрыторыю ад смецця і мінулагодняй лістоты. Пасля кожны прывёў у парадак пахаванні сваіх родных. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 мая 2021
Герасим, Ефим, Игнатий, Макар, Нина, Тамара

Именины 13 мая 2021
Василий, Игнатий, Климент, Максим, Никита, Яков, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта