Авторизация
 

У Міёрах у суботу, 20 красавіка, крышачкі абмяняюць на саджанцы маліны

 Шмат пісалі пра дабрачынны праект “Новая жизнь в обмен на крышечки”. Апошнім часам не заўважаю публікацый на гэтую тэму. Ці прадаўжаецца збор крышачак у нашым раёне, як развіваецца праект у рэспубліцы?

НА Міёршчыне праект “Новая жизнь в обмен на крышечки” атрымаў пастаянную прапіску. Дзейнічае 25 пунктаў збору. Кантэйнеры для крышачак ёсць у рэдакцыі “Міёрскіх навін”, у касцёле, раённых бібліятэцы і Доме культуры, у магазіне “Лімон”. Аднак найбольш актыўнічаюць гарадскія і сельскія школьнікі. Лідар па зборы – Міёрская СШ № 2, дзе за пяць месяцаў набралі 50 кілаграм. Асабліва зацікаўлены вучні 7 “А” класа. Наведвалі ўсе тэматычныя мерапрыемствы, якія праводзіла ў райцэнтры куратар праекта па Міёрскім раёне Вольга Байкова.


– З восені мінулага года дзейнічае праект на Міёршчыне. За гэты час сабралі 260 кілаграм крышачак. Гэта добры вынік, – заўважае Вольга. – Сабраць другасную сыравіну – адна справа. Затым трэба рассартаваць па маркіроўцы. Нагадаю, што падыходзяць крышачкі з лічбамі 2, 4 і 5 у трохвугольніку. Калі заўважылі такую маркіроўку на пластыкавых баначках з-пад ёгурту, фарбы ці касметыкі, не спяшайцеся выкідваць. Нарэжце невялікімі стужкамі і пакладзіце да крышак.


ПАСТАЯННА падтрымлівае праект валанцёр Аляксандр Сінкевіч. Адзін вымыў і рассартаваў значную частку сабраных у раёне крышачак. Паўгода возіць пластыкавы груз у сталіцу Аляксандр Пяткевіч. Нядаўна ў міёрскіх крышарыкаў з’явілася памяшканне для захоўвання другаснай сыравіны, яго прадаставіў Іван Тоўсцік.


– Штомесяц па ўсёй краіне з’яўляюцца новыя пункты збору крышачак. Найчасцей – ва ўстановах адукацыі, – працягвае Вольга Байкова. – Сабралі восем тон, адсартавалі дзве. Сарціроўка – больш працяглы працэс. Займаюцца ёй таксама валанцёры. Усімі сіламі набліжаем той час, калі адправім дзесяць тон адсартаваных крышачак на перапрацоўчы завод і на выручаныя сродкі купім каляску падапечнаму праекта – мінскаму хлопчыку Грышу Далгіх. 

КАЛІ ЛАСКА, НА ЭКАПЛЯЦОЎКУ
У Міёрах у суботу, 20 красавіка, крышачкі абмяняюць на саджанцы маліны. Іх на бескарыслівай аснове прадаставіў прадпрымальнік з Мінска Мікалай Бычык. Кожны атрымае па саджанцу незалежна ад колькасці здадзеных крышак.
Экапляцоўка будзе дзейнічаць на вуліцы ля кінатэатра “Колас”. Пачатак у 16.00.

Фота для ілюстрацыі.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 643
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 151
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 51 034
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 965
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 711
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 477
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 439
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 мая 2019
Александр, Иван, Леонтий, Макар, Максим, Марк, Никита, Петр, Тихон

Именины 26 мая 2019
Александр, Василий, Георгий, Ефим, Макар, Сергей, Тарас, Юрий, Ирина

Госці краін
free counters
Партнеры сайта