У сакавіку ў раёне зарэгістравана нараджэнне 16 дзяцей. Чацвёра першынцаў. Сем немаўлят — другія, чатыры — трэція, адно — чацвёртае. Двое дзяцей нарадзілася па-за шлюбам.
У аддзеле загса зарэгістраваны Дзмітрый Жалнеровіч, Валерыя Мілто, Канстанцін Міснік, Каміла Світа, Ксенія і Раман Ільніцкія, Дамір Цвяткоў.
Дзісенскім гарадскім і сельвыканкамамі зарэгістраваны: Яўген Нікіфараў, Мацвей Турзенак, Дамір Лук’янчык, Аляксандр Шарковіч, Ягор Дзімітровіч, Аляксандр Голуб, Ева Фёдарава, Багдан Маліноўскі, Багдан Быдзан.
Віншуем бацькоў і жадаем дзеткам расці здаровымі і шчаслівымі!
5 пар узялі шлюб. 2 рэгістрацыі адбыліся ў аддзеле загса райвыканкама. Адна ў Дзісенскім гарвыканкаме, дзве — у Язненскім сельвыканкаме.
Складзены адзін запіс акта аб скасаванні шлюбу. Па рашэннях судоў і паведамленнях з іншых аддзелаў загса скасаваны тры шлюбы.
Памерлі 42 чалавекі — 20 мужчын і 22 жанчыны. З іх 7 працаздольнага ўзросту.
Фота для ілюстрацыі.
Вольга ЮНОК,
галоўны спецыяліст
аддзела загса.