Авторизация
 

Акцыя на дарогах Міёршчыны “Распачні сезон без парушэнняў”

 Матацыкл надзейны толькі ва ўмелых руках і пры сур’ёзных адносінах. Па віне кіроўцаў мотатранспарта ў краіне за студзень – сакавік учынена дзевяць дарожна-транспартных здарэнняў. Два чалавекі загінулі, восем паранены. Папярэдзіць ДТЗ з удзелам мотатранспарта – галоўная мэта рэспубліканскай акцыі “Распачні сезон без парушэнняў”. Прафілактычнае мерапрыемства праходзіць з 12 па 21 красавіка.

НЯСУЦЦА па дарогах, забыўшыся на асцярожнасць, абганяюць транспарт справа і злева, не папярэджваюць пра змяненне накірунку, не апранаюць моташлем – рызыкуюць уласным і чужым жыццём. За студзень – сакавік у Віцебскай вобласці (Глыбоцкі і Полацкі раёны) учынены два ДТЗ з удзелам кіроўцаў мотатранспарта. Два чалавекі паранены. Адзін з матацыклістаў знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.

ХЛОПЦУ яшчэ няма шаснаццаці, а бацькі купілі яму мапед або нават матацыкл. Ці спыталі яны перш-наперш у сябе: дзе юнак будзе вучыцца кіраваць транспартам, наколькі ён дысцыплінаваны? Даволі часта матацыклы не рэгіструюць у ДАІ, не праходзяць тэхагляд. Асабліва ў сельскай мясцовасці.

Інспектары ДПС выяўляюць падлеткаў за рулём мотатранспарта, складаюць пратаколы. Але гэтыя меры не вырашаюць праблему. Патрэбны ўдзел грамадскасці, школы, а галоўнае – сям’і.

ПАЕЗДКА на матацыкле будзе ўдалай, калі выконваць Правілы дарожнага руху:

*зашпільвайце моташлем;

*уступайце дарогу пешаходам у месцах, дзе яны маюць перавагу;

*ацэньвайце дарожную сітуацыю;

*памятайце, вораг кіроўцы – алкаголь.

 

Фота для ілюстрацыі.

Аляксандр САВЕЙКА,

выконваючы абавязкі начальніка

аддзялення ДАІ Міёрскага РАУС.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 сентября 2021
Виктор, Герман, Дмитрий, Лев, Николай, Петр, Роман, Сергей, Евдокия, Ия, Карп

Именины 23 сентября 2021
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта