Авторизация
 

Страта зроку страшэнны ўдар для чалавека. Здаецца, што разам з пагаслым у вачах святлом незваротна адыходзяць і ўсе радасці жыцця. Але гэта не так. Інваліды па зроку мужныя людзі, яны пераадольваюць цяжкасці, што спасылае ім лёс, імкнуцца да перамогі, маюць волю і жаданне выстаяць. Яны вучацца наноў жыць, працаваць, радавацца і верыць у свой лёс, спадзявацца на лепшае.

Менавіта з такой мэтай 29 чэрвеня ў Віцебску праводзіўся абласны адборачны тур фестываля эстраднай творчасці інвалідаў па зроку “Запалі сваю зорку”. Гонар нашага раёна абараняў Мікалай Мозылеў з Дзісны — жыхар аддзялення кругласутачнага знаходжання. Прыемна, што мужчына дадому вярнуўся з заахвочвальным прызам і дыпломам “За артыстызм”.

Словы падзякі выказваем дырэктару ТАА “НікаПрэстыж-Плюс” Паўлу Андрэевічу Нікіценку і індывідуальнаму прадпрымальніку Дзмітрыю Мікалаевічу Маскаленку за дапамогу ў арганізацыі паездкі, а выкладчыку Дзісенскай музычнай школы Канстанціну Сяргеевічу Белаусаву за музычнае суправаджэнне нумароў, Ірыне Віктараўне Мільяновіч, загадчыцы аддзялення кругласутачнага знаходжання, за разуменне і падтрымку. І наогул, усім тым, хто адклікнуўся на просьбу і дапамог у арганізацыі падрыхтоўкі да конкурсу, паездкі і выступлення.

Радуе, што ўсё ж добрых людзей большасць, нераўнадушных да чужога гора, гатовых прыйсці на дапамогу, “падставіць плячо”. Бяда можа здарыцца з кожным, таму давайце будзем цз цярпеннем і ўвагай адносіцца да тых, хто чымсьці ад нас адрозніваецца, бо толькі ад акружаючых залежыць, наколькі ўтульна і зручна будзе адчуваць сябе чалавек, пакрыўджаны лёсам.

 

Л. БАТАРЧУК,

 старшыня раённай

 арганізацыі АТ “БелТІЗ”.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 073
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 319
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 149
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 212
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 672
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 397
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 536
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 февраля 2020
Алексей, Антон, Евгений, Мария

Именины 24 февраля 2020
Всеволод, Гавриил, Георгий, Дмитрий, Захар, Порфирий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта