Авторизация
 

З некаторымі жыхарамі Мікалаёўскага сельсавета праведзена сустрэча

 З жыхарамі Мікалаёўскага сельсавета, якія вядуць асацыяльны лад жыцця і не працуюць, вялі размову на сумесным пасяджэнні раённай камісіі па занятасці насельніцтва і мясцовага грамадскага пункта аховы правапарадку.

“А дзе працаваць?” Не раз прагучала пытанне ад сяльчан. Адным займацца сельскай працай не дазваляе здароўе, у іншых няма жадання. Зручней жыць на выпадковыя даходы, зарплату мужа ці пенсію пажылой маці.

НАЗАВЁМ герояў публікацыі чужымі імёнамі. Але, напэўна, аднавяскоўцы ўсё роўна іх пазнаюць. Лад жыцця выдасць.
Вольга Міхайлаўна не працуе 23 гады. Хутка дасягне пенсіённага ўзросту, а страхавога стажу не мае. Жыве з мужам і дарослым сынам. Абодва занятыя ў сельскай гаспадарцы. Дома Вольга не абцяжарвае сябе лішнімі клопатамі: гадаванцаў на падворку няма. Асобна пражывае дачка, якую два гады таму пазбавілі бацькоўскіх правоў. Па словах дырэктара школы, ім імкнуліся дапамагчы прадуктамі і з рамонтам, але маму і бабулю цікавілі алкагольныя напоі. “Была б работа — пайшла б”, — кажа жанчына. У яе вёсцы патрэбны даяркі на ферму. Ці задаволіць прапанова?

НАШМАТ старэй за свой узрост выглядае 50-гадовы Андрэй Пятровіч. Лячыўся ад алкагольнай залежнасці, але працягвае злоўжываць спіртным. Не працуе. У мінулым годзе пасвіў кароў у гаспадарцы, на рабочым месцы заставалі п’яным.


“Я ж прыходзіў, а вы мяне не ўзялі”, — нібы папракае цяпер кіраўніка гаспадаркі. Пражывае з маці-пенсіянеркай. Кажа, на шыі ў яе не сядзіць. А яму нагадваюць пра выпадак, калі маці дала грошы на лекі, а сын пусціў іх на алкаголь і некалькі дзён не з’яўляўся дома. Са слоў Андрэя Пятровіча, згодны на любую работу. А як з працоўнай дысцыплінай?


Гатовы прыступіць да працы 60-гадовы Сцяпан Ігнатавіч. Апошнім часам быў пастухом. Кажа, з алкаголем не сябруе. Як заўважыў участковы інспектар міліцыі, два гады мужчыну не бачылі на вуліцы ў нецвярозым стане. Верагодна, яму можна даверыць догляд за жывёлай гаспадаркі.


ВЫПАДКОВЫЯ заробкі — асноўная крыніца даходаў Фёдара Аляксеевіча. Яму за 40. Спецыяльнасці не мае, уласнай сям’і таксама. Гаворыць, хоча працаваць, але работу не шукаў. Пражывае адзін. У сельсавеце заўважаюць, што падворак гаспадара можна прыводзіць у прыклад. Акуратны, прыбраны, дагледжаны. Трэба вырашаць пытанне з працаўладкаваннем.


Шмат год адказна працавала на ферме Аксана Іванаўна. Ёй 50, а здароўе падводзіць. Цяжкія фізічныя нагрузкі сталі не пад сілу, таму і вымушана была пакінуць работу. Грошы ў дом прыносяць муж і сын, сама займаецца хатняй гаспадаркай. Ад працы не адмаўляецца, але не кожны варыянт падыдзе.

***
Пасяджэнне адбылося. З кожным пагутарылі індывідуальна, высветлілі прычыны, далі рэкамендацыі. Справа за ўласным жаданнем. Наколькі высокая верагоднасць перамен? Паставім шматкроп’е…

Фота для ілюстрацыі.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 282
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 861
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 334
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 183
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 915
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 134
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 113
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Именины 18 апреля 2019
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта