Авторизация
 

Сустрэча ў Міёрскім ТЦСАН на тэму дэпрэсій і добрага настрою

Відэа з мерапрыемтсва глядзіце тут

Што рабіць, калі разам з вясной прыйшла дэпрэсія? Нежаданую спадарожніцу прагоняць вітаміны D і групы В, іван-чай, журавіны, штодзённыя прагулкі, добрыя фільмы.

У думках негатыў, а на душы шкрабуцца кошкі? Замест зацікаўленасці апатыя? Хутка нападае стомленасць? Значыць, на календары вясна. А ў нас радавацца цёплым дням пасля холаду, дэфіцыту сонца і вітамінаў няма сіл. Адкуль іх узяць, разважалі на сустрэчы ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

 ХАРЧАВАННЕ, сон, актыўнасць — асноўныя крыніцы здароўя. Якія прадукты ўключаць у вясенні рацыён, з чаго пачынаць свой дзень і чым запоўніць вольны час, расказвалі наведвальнікам аддзяленняў дзённага знаходжання для інвалідаў, для грамадзян пажылога ўзросту і суправаджальнага пражывання.


Прыводзіць у тонус знясілены за зіму арганізм важна без кардынальных крокаў, папярэдзіла ўрач-тэрапеўт Міёрскай ЦРБ Наталля Бяляцкая. Пакрысе замяняць тлустую і мучную ежу на прадукты, багатыя вітамінамі. Іх засталося няшмат у сырых фруктах і гародніне. Лепш паставіць на стол замарожаныя ці сушаныя. Гэта не адносіцца да журавін, у якіх запас карысных рэчываў не страчваецца. Дадатковая крыніца энергіі — вітаміны з аптэкі.


 УРАЧ на заслужаным адпачынку, валанцёр аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і суправаджальнага пражывання Таццяна Бандарэвіч рэкамендавала ўжываць даступны для кожнага кашалька “Ундэвіт”. Гэты прэпарат утрымлівае неабходныя арганізму вітаміны групы В. Напрыклад, ад вітаміну В12 залежыць стан нервовай і сардэчна-сасудзістай сістэм, ад вітаміну В9 — памяць, сон і настрой. У халадзільніку іх знойдзеце на паліцах з малочнымі прадуктамі і мясам. Доктар раіць уключаць у меню зерневыя кашы, марскую капусту, першую дзікарослую зеляніну. Маладая крапіва, макрыца і шнітка дапоўняць салату мноствам карысных рэчываў.


Выходзьце на вуліцу за вітамінам D. Ён сінтэзуецца ў арганізме пад уздзеяннем прамых сонечных промняў. Але і ў пахмурны дзень не заставайцеся дома. Падчас руху выпрацоўваюцца эндарфіны — гармоны радасці. Па вяртанні заварыце іван-чай. Гэта крыніца жыццёвых сіл і страхоўка ад дэпрэсіі.


Добры дзень пачынаецца з гімнастыкі. Рабіць яе можна прама ў ложку. Размінаць суставы асабліва важна ў пажылым узросце. Рэкамендацыі ўрача для ўсіх — камедыі і пазнавальныя тэлеперадачы, зносіны з людзьмі, абноўка ў гардэробе, новая прычоска, цікавае хобі.


 ПРЫГАЖОСЦЬ і добры настрой пачынаюцца знутры. Чым дапоўніць іх знешне, расказала прадстаўнік кампаніі “Фаберлік” Аліна Ляшук. Азнаёміла з асартыментам прадукцыі. Нагадала,  што ў доглядзе за сабой галоўнае — пастаянства. Як і ў фізічных нагрузках. На заняткі ў фізкультурна-аздараўленчы комплекс запрашала фітнес-інструктар Аксана Шыман. Паплаваць у басейне, пазаймацца на трэнажорах можна індывідуальна і разам. Дзейнічае група для пажылых людзей. Заняткі спортам умацоўваюць здароўе, падцягваюць фігуру, дысцыплінуюць. Выконваць практыкаванні важна з задавальненнем. Таму выбіраць трэба на свой густ.


ПАДЧАС сустрэчы ўдзельнікі частаваліся травяным чаем. На развітанне атрымалі памяткі па здаровым ладзе жыцця ад раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. 

Фота і відэа Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 8 мая 2021
Василий, Марк, Сергей

Именины 7 мая 2021
Алексей, Валентин, Иннокентий, Иосиф, Леонтий, Николай, Сергей, Елизавета

Госці краін

free counters
Партнеры сайта