Авторизация
 

Адкуль бярэцца смецце? Праблема філасофскага маштабу ў Міёрах

 Бутэлькі-тапельцы ў канавах, навагодняя елка ў кустах на абочыне, пакет з адзеннем на пустэчы… Адметныя разнавіднасці смецця сустракаюцца ў нашым райцэнтры. 

Адкуль бярэцца смецце? Праблема філасофскага маштабу. Адказ на галаваломку ляжыць на тратуарах, уздоўж абочын дарог, у кюветах, на берагах вадаёмаў. Смецім самі, а за бруд пад нагамі папракаем камунальную службу. Справядлівая заўвага камунальнікам: у горадзе амаль няма сметніц. Ці пачысцее, калі яны з’явяцца? Пытанне рытарычнае.

 ПАЧАК сухарыкаў, шакаладны батончык, бутэлька піва, пяць пачак цыгарэт. Не падумайце, гэта не спіс, з якім збіраюся ў магазін. Абгорткі і ўпакоўкі з-пад вышэйпералічанага заўважыла, ідучы на працу па вуліцы Леніна. На наступны дзень уздоўж тратуара паболела акуркаў, а на адной з агародж вісеў пакет з пустымі шклянымі бутэлькамі. “Можа, сёння смецце забіраць будуць, таму хтосьці пакет вывешаў”, — каменціруе калега. Наўрад ці. Пяць год хаджу па гэтай вуліцы, а такую кампазіцыю бачыла ўпершыню.


ЯКУЮ адзнаку можна паставіць нашым Міёрам за чысціню і парадак? Мяркуйце самі. Мы толькі раскажам, што ўбачылі на вуліцах горада.
Вось скрыжаванне Ізварына і Новая Ізварына. За аўтобусным прыпынкам схіл да возера. Тут не бывае чыста. Парослы хмызняком бераг пастаянна ўсцілаюць пустыя бутэлькі. Тэрыторыя, відаць, нічыя. Значыць, смеціць можна ўсім, а прыбіраць — нікому.


 Пад’язджаем да паўвострава. Кіпіць работа. Камунальнікі зграбаюць у кучы мінулагодняе лісце. Прагуляцца па тэрыторыі мы не рызыкнулі. На дрэвах нашмат паболела варон, можна трапіць у не вельмі прыемную сітуацыю. Відаць, насельніцтва птушынага царства прырасло за кошт мігрантаў з высечкі насупраць касцёла.


ЕДЗЕМ далей. Ля аўтобуснага прыпынку ў пачатку вуліцы Ізварына ўстаноўлена сметніца. Аднак пустыя бутэлькі і пачкі з-пад цыгарэт нярэдка знаходзяцца ў радыусе дзесяці і больш метраў. На гэты раз тут чыста. І ля возера прыбрана і падмецена. Адна толькі шкляная бутэлька з-пад піва грэецца на сонцы.


 На вуліцы Камуністычнай заўважыць сляды нашага бескультур’я складаней. Іх з раніцы замятаюць камунальнікі. Сочаць за парадкам на сваёй тэрыторыі размешчаныя тут установы. А як справы далей ад цэнтра? Скіруемся ў прыватны сектар. Напрыклад, на вуліцу Лермантава. У кюветах стаіць вада, зацягнутая зялёнай цінай. А на ёй — бутэлькі, поліэтыленавыя пакеты, паперкі. Няшмат, але карцінку дапаўняюць. Эфектна выглядае навагодняя елка ў кустах на абочыне ў акружэнні арыгінальных упрыгожанняў з бутэлек і баначак. На пустэчы паміж вуліцай і будынкамі райаграсэрвісу хтосьці забыўся пакет з адзеннем. Далей россып пэт-бутэлек і цэлафанавых пакетаў.


Прыпыняемся ля сасонніку, што праз дарогу ад адміністрацыйнага будынка ААТ “Міёрскі райаграсэрвіс”. Наўрад ці можна назваць гэтае месца зонай адпачынку, хоць адпачываць сюды прыходзяць. Пра гэта сведчаць раскіданыя ля лавачак каробкі з-пад соку і бутэлькі з-пад піва. Ля арэляў смецця няма. Тут ніхто не катаецца, бо гэта немагчыма.


 ЗАВЯРШЫМ наш самавольны аматарскі рэйд прагулкай па Набярэжнай. Чыста. І нават тры сметніцы! Толькі размешчаны ўнізе. Не вельмі зручна. Па азёрнай роўнядзі вандруе адзінокі пакецік з-пад сухарыкаў, крыху далей свеціць аранжавай крышачкай з-пад вады затанулая бутэлька. Гэта пакуль. Стане яшчэ цяплей, возера зарасце расліннасцю і туды хутка накідаюць усяго-чаго. Хацелася б спадзявацца, што будзе інакш. Але...


Ну што, ставім адзнакі? Даставайце дзённікі.
P.S. Раніца наступнага дня пачалася з лёгкага шоку. У пачатку вуліцы Ізварына за аўтобусным прыпынкам, дзе ўчора было прывабна і чыста, утварылася міні-звалка з бутэлек. Не прайшло і сутак. 

 

ВОДГУК З САЦСЕТАК
У нашу групу ў “Аднакласніках” напісала міярчанка Святлана:
“Нарэшце доўгачаканая вясна. Можна шмат і з задавальненнем гуляць на свежым паветры. Нам і з Міёр выязджаць не трэба. Жывём на ўскрайку горада побач з рэчкай Мерыцай. Тут пачынаецца агульная для нас усіх праблема. Кожны год, як толькі сыдзе снег, на беразе і ў самой рачулцы — горы смецця. Паўсюль пустыя бутэлькі, пакеты, банкі, кулькі. Чаму людзі так абыходзяцца з прыродай? Чаму ў іх не хапае мазгоў і сумлення, каб прыбраць за сабой? Няўжо прыемна бачыць вакол смецце? А прыроду не шкада? А дзяцей? Кожную вясну дзятва з нашай і суседніх вуліц мяхамі выносіць з вады хлам, каб летам можна было пакупацца ў рэчцы. Трэба берагчы прыгажосць вакол нас. Гэта так проста”.

НЯКНІЖНАЯ МУДРАСЦЬ
У кнізе “Як выхоўвалі рускага двараніна” аўтар Вольга Мураўёва апісвае пачутую аднойчы рэальную гісторыю.
“У канцы 1940 гадоў на адной з пастаянных баз геалагічных экспедыцый была вельмі брудная грамадская прыбіральня. Аднак, зразумела, не гэта звыклая для ўсіх акалічнасць прыцягнула агульную ўвагу, а тое, што на базу ў складзе адной з экспедыцый павінен быў прыехаць нашчадак старажытнага княжацкага роду. “Мы патрываем, — жартавалі геолагі, — а што будзе рабіць Яго светласць?” “Яго светласць”, прыехаўшы, зрабіў тое, што многіх збянтэжыла: спакойна ўзяў вядро з вадой, швабру і акуратна вымыў забруджаную прыбіральню”.
Гэта быў учынак сапраўднага арыстакрата, які цвёрда ведае, што прыбіраць бруд — не сорамна. Сорамна жыць у брудзе. Робіць вывад аўтар.

Фотаматэрыял аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 624
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 088
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 50 880
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 925
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 668
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 463
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 422
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 мая 2019
Герман, Денис, Иван, Петр, Федор, Евдокия, Семен, Филипп

Именины 24 мая 2019
Александр, Иосиф, Кирилл, Константин, Михаил, Ростислав

Госці краін
free counters
Партнеры сайта