Авторизация
 

На Міёршчыне праходзіць месячнік па навядзенні парадку

 Месячнік па навядзенні парадку на зямлі, азеляненні тэрыторый стартаваў на Міёршчыне 4 красавіка.

Згодна з рашэннем райвыканкама, да 3 мая з максімальна эфектыўным удзелам усіх устаноў, прадпрыемстваў, арганізацый і насельніцтва неабходна правесці санітарную ачыстку, уладкаванне, эстэтычнае афармленне падведамных і прылеглых тэрыторый. Пры гэтым асаблівая ўвага месцам вечнага спачыну, брацкім пахаванням, помнікам гісторыі і культуры, дзе трэба прыбраць апалае лісце, старую траву, галлё, правесці неабходныя рэстаўрацыйныя работы. Павінен запанаваць парадак ля стацыянарных павільёнаў, кіёскаў і іншых гандлёвых кропак. На асаблівым кантролі ўзбярэжжы вадаёмаў, палосы адводу аўтамабільных дарог. Горы несанкцыянаваных звалак неабходна ліквідаваць ля садаводчых і агародніцкіх таварыстваў, гаражных кааператываў. Пасля зімы шмат смецця і пяску на праезных, прылатковых частках вуліц, тратуарах, у рэкрэацыйных зонах, павыграбаць якія даручана арганізацыям і ўстановам. Тым часам рамантуюцца і грэйдуюцца дарогі, участкі вуліц, пад’язныя шляхі, на клумбах з’яўляюцца кветкі.


Ход работ кантралююць прадстаўнікі санітарных і прыродаахоўных служб раёна, землеўпарадкавальнікі і архітэктары. Падчас праведзеных рэйдаў па горадзе ў першую чаргу ўвага звярталася на стан агароджаў. З аблезлымі, паваленымі больш немагчыма мірыцца. Як вядома, у драўляных век кароткі. Разбураюцца пад уздзеяннем вільгаці і перападаў тэмпературы. Таму іх трэба не толькі часта фарбаваць, але і рамантаваць. Пра гэта неаднаразова нагадвалі і выдавалі прадпісанні домаўладальнікам, якія абавязаны кантраляваць стан прылеглай да ўчастка тэрыторыі. Многія не выпускалі малярныя пэндзлі з рук, некаторыя нядаўна ўзяліся. Ёсць і ўпартыя, маўляў, камунальнікі ўстанаўлівалі, чаму не даглядалі. Асабліва шмат хісткіх, недагледжаных драўляных канструкцый па вуліцах Кірава, Чкалава, Кастрычніцкай у райцэнтры. Многія немагчыма адрэстаўраваць, іх дэмантажом ужо займаюцца. У выніку дваровыя ўчасткі застаюцца насцеж адкрытымі, усім даступнымі, толькі хто ў тым вінаваты?


Усе мы павінны жыць усвядомлена і браць на сябе адказнасць за ўсё, што нас акружае. Для многіх гэта традыцыя. Сумленныя сяльчане і гараджане, як толькі пацяплела, узброіліся рабочым інвентаром і ўжо навялі паўсюдны марафет. Дзякуючы гэтаму значна папрыгажэлі нашы вуліцы. Важна, каб пасля ўборкі падтрымліваўся парадак: не кідалі пад ногі смецце, сачылі за агароджамі. Клопату і ўважлівых адносін патрабуюць высаджаныя дрэўцы, кветкавыя кампазіцыі. Тады ўвойдзем у летні перыяд без шлейфу добраўпарадкавальных праблем і сустракаць гасцей не сорамна будзе. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 624
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 088
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 50 880
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 925
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 668
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 463
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 422
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 мая 2019
Герман, Денис, Иван, Петр, Федор, Евдокия, Семен, Филипп

Именины 24 мая 2019
Александр, Иосиф, Кирилл, Константин, Михаил, Ростислав

Госці краін
free counters
Партнеры сайта