Ва ўпраўленні ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама падвялі вынікі другога творчага конкурсу на найлепшы матэрыял у сродках масавай інфармацыі “ДАІ і СМІ — за бяспеку на дарозе!”
Узнагароды атрымалі карэспандэнты раённых, гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх газет, рэпарцёры і аператары тэле- і радыёкампаній. У ліку пераможцаў загадчык аддзела пісьмаў раённай газеты Кацярына Рынкевіч у намінацыі “Найлепшы прафілактычны матэрыял па папярэджанні дзіцячага траўматызму”.
Падзякі і ўзнагароды пераможцам і лаўрэатам конкурсу ўручыў начальнік упраўлення Дзяржаўтаінспекцыі аблвыканкама палкоўнік міліцыі Міхаіл Дзядзічкін. Ён адзначыў значны ўнёсак работнікаў сродкаў масавай інфармацыі ў папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў.
Цырымонія суправаджалася выступленнем вакальна-інструментальнага ансамбля Упраўлення ўнутраных спраў аблвыканка