Авторизация
 

Па дарожках Павяцкага сельсавета

 У сакавіку ў полі зроку кіраўнікоў і спецыялістаў адказных служб раёна знаходзілася тэрыторыя Павяцкага сельсавета. Аб’ехалі кожны яе куточак і ацанілі сітуацыю па добраўпарадкаванні і жыццезабеспячэнні, сустрэліся з насельніцтвам у працоўных калектывах і па месцы жыхарства. Выяўленыя ў розных накірунках праблемы абмяркоўвалі ў райвыканкаме 27 сакавіка. 

Трывожных сігналаў ад жыхароў Павяцкага сельсавета не паступала. Аднак прэтэнзіі гучалі. Большасць звязана з гандлёвым абслугоўваннем у аўталаўках. У асартыментным пераліку яшчэ не заўсёды ёсць алей, запалкі, не ўсім хапае малочнай прадукцыі. Магазіны таксама не адрозніваюцца багаццем тавараў. У Паташнянскім, напрыклад, на момант візіту старшыні райсавета дэпутатаў Марыі Баніфатавай адзін з халадзільнікаў пуставаў, з мясных вырабаў на вітрыне толькі некалькі батонаў варанай каўбасы.


Пільныя спажыўцы Рачнёва выявілі пракол у магазіне на колах, які прыбывае па чацвяргах. Абслугоўвае без касавага апарата, адпаведна не выдае таварных чэкаў. Магчыма, не надалі б гэтаму вялікага значэння, каб не пачасціліся факты няправільнага разліку. Адзін з пакупнікоў недаатрымаў дзевяць рублёў рэшты. У Чурылаве Далёкім наадварот, дзейнасць аўталаўкі ацэньваюць высока, бо работнікі дагаджаюць кожнаму свайму спажыўцу. Чаму такі кантраст — пытанне да праўлення Верхнядзвінскага райспажыўтаварыства.


Не абышоўся дзень інфармавання без нараканняў на стан дарог. Прасілі прагрэйдаваць на Бабарыкі, у накірунку з райцэнтра на Орцы, адтуль на Павяцце. Ямкавага рамонту чакаюць па шляху Александрына-Паташня. На тэрыторыі сельсавета шматлікія прыдарожныя канавы апанаваў лазняк, што стварае сітуацыю дрэннай бачнасці для вадзіцеляў. Такая і на ўчастку Латышонкі-Ідолта. Са слоў аднаго з вяскоўцаў, асабліва небяспечны паварот на Павяцце.


Чакаюць абяцанай агароджы могілкі ў Папках. У парку Павяцкага Дома культуры не хапае лавачак для адпачынку. Некалі знік ад магазіна інфармацыйны стэнд, цяпер не ведаюць мясцовыя жыхары, дзе, калі і што адбудзецца. У цэлым, насельніцтва з пазітыўным настроем на жыццё. Умеюць цаніць добрае. Шмат прыемных слоў адрасавалі сацыяльнаму работніку Марыі Казлоўскай і загадчыцы Павяцкага ФАПа Марыі Крупко. Яны ўважлівыя, добразычлівыя, выконваюць працоўныя абавязкі якасна, што пацвярджае іх прафесіяналізм.


ТОЛЬКІ пры аб'ездзе тэрыторыі сельсавета такой парой, яшчэ не залітай шчодра сонцам, не патанаючай у зеляніне і кветках, перш за ўсё позірк выхопліваў праблемныя зоны. Таму з боку кіраўнікоў рэйдавых груп райвыканкама крытычных заўваг хапала. Так, насупраць школы ў прыватным двары палеглая агароджа. Відаць, домаўладальнікі чакаюць яе дэмантажу. Інакш канструкцыю б даглядалі, перыядычна рамантавалі і афарбоўвалі.


Сельскі Дом культуры толькі ад дарогі яркі, са двара шэры і аблезлы, што не адпавядае статусу культустановы. Далей ад цэнтра псуюць карціну складаваныя горы лесасечных рэшткаў ля трансфарматарных падстанцый, якія не прыбралі за сабой электрыкі. Муляць вока аблезлыя і непрыгожыя аўтобусныя павільёны. Па ўсёй тэрыторыі размеркаваліся апусцелыя дамы, якія належаць зносу. Справа гэта няпростая і клопатная з вялікай колькасцю нюансаў. Барацьба са старымі пабудовамі ідзе, але не такімі хуткімі тэмпамі, як хацелася б.
Сярод вёсак дагледжанымі дамамі і дварамі адрозніваецца Паташня. На гэтым фоне значна прайграе мясцовы ФАП. Старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў даручыў перасяліць установу з пачарнелай хаты на багністым месцы ў іншы будынак. Толькі такім чынам можна пазбавіцца ад праблемы пастаяннага рамонту з-за сырасці. І фельчару стане зручней працаваць, і пацыентам — лячыцца.


Адным з важных застаецца пытанне ўтрымання месц вечнага спачыну. Шмат дзе патрабуюць рамонту агароджы. Не ўсюды своечасова вывозіцца смецце з кантэйнераў, прыбіраюцца сухія і ветравальныя дрэвы. У Чурылаве Далёкім на могілках у любы момант старыя бярозы могуць разбурыць помнікі і агароджы. Спілаваць іх — няпростая задача, якая па сіле толькі альпіністам. Трэба сабраць значныя сродкі за іх паслугі, і тут важны ўдзел кожнага жыхара вёскі, інакш справы з месца не зрушацца.


Кіраўнікі рэйдавых груп звярнулі ўвагу на палепшаны стан аб'ектаў сельгасвытворчасці. Аднак яшчэ ёсць над чым працаваць. Ігар Валер'евіч у чарговы раз нагадаў, што старшыня сельсавета — гаспадар на сваёй тэрыторыі. У цеснай супольнасці з яе жыхарамі, кіраўнікамі гаспадарак неабходна імкнуцца жыць у чысціні, сярод кветнікаў пастаянна, з году ў год. З гэтай задачай справіцца ўсім па сіле. 

Фота з архіва рэдакцыі.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 643
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 151
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 51 034
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 965
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 711
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 477
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 439
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 мая 2019
Александр, Иван, Леонтий, Макар, Максим, Марк, Никита, Петр, Тихон

Именины 26 мая 2019
Александр, Василий, Георгий, Ефим, Макар, Сергей, Тарас, Юрий, Ирина

Госці краін
free counters
Партнеры сайта