Авторизация
 

Бяспека перавозкі небяспечных грузаў

 Функцыі спецыяліста па пытаннях, якія маюць дачыненне да бяспекі перавозкі небяспечных грузаў, павінны быць выкладзены ў службовай інструкцыі. Гэта кантроль за наступнымі відамі практыкі і працэдурамі, звязанымі з адпаведнай дзейнасцю арганізацыі, уключаючы:

- выкарыстанне транспартных сродкаў, іншых аб'ектаў перавозкі ў адпаведнасці з патрабаваннямі, усталяванымі актамі заканадаўства ў галіне перавозкі небяспечных грузаў, у тым ліку абавязковымі для выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў;
- прадстаўленне ў органы дзяржаўнага нагляду дакладнай інфармацыі аб транспартных сродках, што знаходзяцца ў iх уласнасцi;


- правядзенне выпрабаванняў, перыядычных праверак, аглядаў, тэхдыягностыкі транспартных сродкаў, камунікацый і тэхнічных прылад, якія ўжываюцца пры перавозцы небяспечных грузаў, ва ўстаноўленыя тэрміны;
- забеспячэнне падрыхтоўкі работнікаў арганізацыі і вядзенне яе ўліку;
- допуск да працы па перавозцы небяспечных грузаў асоб, адпаведных кваліфікацыйным патрабаванням, якія не маюць медыцынскіх супрацьпаказанняў па выкананні названай работы;

  
- прыпыненне перавозкі небяспечных грузаў суб'ектам перавозкі ці па загадзе наглядных органаў і яго службовых асоб у выпадку аварый або інцыдэнту, пры выяўленні парушэнняў, якія ўплываюць на бяспеку перавозкі;
- выкананне распараджэнняў і прадпісанняў наглядных органаў і іх службовых асоб, улік прадпісанняў, звязаных з перавозкай небяспечных грузаў;

  
- інфармаванне работнікаў аб відах небяспекі;
- захаванне патрабаванняў да ідэнтыфікацыі небяспечных грузаў;
- праверкі, якія даюць магчымасць пераканацца ў наяўнасці на транспартных сродках патрэбных дакументаў і абсталявання для забеспячэння бяспекі і адпаведнасці гэтых дакументаў і абсталявання дзеючым нарматыўным дакументам;

  
- своечасовае інфармаванне аб аварыях і інцыдэнтах органаў дзяржаўнага нагляду і дзяржаўнага кіравання, а таксама мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, на тэрыторыі якіх адбыліся аварыі і інцыдэнты, садзеянне дзяржаўным органам у расследаванні іх прычын;
- ажыццяўленне тэхнічных мер, накіраваных на стварэнне і разгортванне інжынерных сістэм кантролю, назірання і падтрымкі дзеянняў пры магчымых аварыях, сістэм апавяшчэння і сувязі, сродкаў і сістэм абароны, матэрыяльных, фінансавых і іншых рэсурсаў, а таксама якія прадугледжваюць стварэнне і аснашчэнне навучальных палігонаў, трэнажораў для адпрацоўкі практычных навыкаў, звязаных з дзеяннямі пры аварыях;

  
- распрацоўка і ажыццяўленне мерапрыемстваў па лакалізацыі і ліквідацыі наступстваў аварый і інцыдэнтаў;
- улік аварый, інцыдэнтаў, якія адбыліся пры перавозцы небяспечных грузаў;
- мерапрыемствы па прадухіленні падобных аварый, інцыдэнтаў;

  
- праверка наяўнасці ў работнікаў нарматыўных прававых актаў, у тым ліку тэхнічных;
- кансультаванне работнікаў арганізацыі па пытаннях, звязаных з перавозкай небяспечных грузаў;
- вытворчы кантроль за выкананнем патрабаванняў заканадаўства;

  
- распрацоўка плана мерапрыемстваў па паляпшэнні стану бяспекі перавозкі небяспечных грузаў;
- падрыхтоўка штогадовай справаздачы па бяспецы перавозкі небяспечных грузаў для адміністрацыі суб'екта перавозкі ці мясцовых органаў улады па пытаннях дзейнасці з ацэнкай стану бяспекі перавозкі небяспечных грузаў і ўказаннем пунктаў, пры ацэнцы “адпавядае патрабаванням не цалкам” або “не адпавядае патрабаванням”. 

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 сентября 2021
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Именины 28 сентября 2021
Андрей, Виссарион, Герасим, Григорий, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иосиф, Леонид, Макар, Максим, Никита, Николай, Петр, Порфирий, Степан, Федот, Евдокия, Людмила, Мария, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта