Авторизация
 

Ці шмат правапарушэнняў на Язненшчыне?

 На тэрыторыі Язненскага сельсавета ў 2018 годзе складзена 95 адміністрацыйных пратаколаў за распіццё алкагольных напояў ці знаходжанне ў стане ап’янення ў грамадскіх месцах.

Участковыя інспектары міліцыі выступалі перад грамадскасцю са справаздачамі аб праведзенай рабоце за 2018 год. Якія злачынствы і правапарушэнні выяўлены ў Язненскім сельсавеце, вясцоўцам расказаў старшы ўчастковы інспектар Віктар Гардукевіч. На сустрэчы прысутнічалі начальнік Міёрскага РАУС Васіль Балад і стажор на пасадзе памочніка пракурора раёна Кацярына Несцярэнка.

АЛКАГАЛІЗАЦЫЯ насельніцтва, нізкая працоўная занятасць, асобы з судзімасцю. Як адзначыў старшы ўчастковы інспектар міліцыі Віктар Гардукевіч, гэтыя тры фактары негатыўна ўплываюць на стан правапарадку.


 У мінулым годзе на тэрыторыі Язненскага сельсавета зарэгістравана пяць злачынстваў (у 2017-м — два) і 185 адміністрацыйных правапарушэнняў. Два крадзяжы застаюцца нераскрытымі. Адзін з іх учынены з падвала жылога дома. Укралі прадукты харчавання. Злодзей свабодна пранік у памяшканне.


ПРАФІЛАКТЫКА п’янства і алкагалізму — у ліку галоўных задач участковага. Віктар Гардукевіч расказаў, што са схільнымі да злоўжывання спіртным асобамі праводзяць гутаркі, тлумачаць наступствы супрацьпраўных дзеянняў, учыненых у стане алкагольнага ап’янення. Дастаўляюць іх да ўрача-нарколага, прапаноўваюць добраахвотна вылечыцца ад залежнасці. У мінулым годзе чатырох сяльчан накіравалі ў лячэбна-працоўны прафілакторый, дваім дапамаглі працаўладкавацца.


Выяўлена дзесяць парушэнняў, звязаных з незаконным абаротам спіртаўтрымлівальнай вадкасці. Канфіскавалі 150 літраў прадукцыі і тры самагонныя апараты. Пад увагай участковага надвор’е ў дамах. За мінулы год у адносінах да сяльчан складзена дваццаць адміністрацыйных пратаколаў за нанясенне пабояў членам сям’і.


 Практыкуюць сумесныя рэйды з кіраўніцтвам сельсавета, прадстаўнікамі мясцовых школы, бальніцы, пажарнага аварыйна-выратавальнага паста. Наведваюць грамадзян, што вядуць асацыяльны лад жыцця, сем’і, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.


СТАРШЫНЯ Язненскага сельсавета Валянціна Фядзьковіч работай мясцовага ўчастковага задаволена. Падкрэсліла яго адказнае стаўленне да службовых абавязкаў, уменне эфектыўна ўзаемадзейнічаць з іншымі суб’ектамі прафілактыкі.


Сумесную работу на карысць правапарадку адзначыў начальнік Міёрскага РАУС Васіль Балад. Аб’явіў удзячнасць старшыні сельсавета Валянціне Фядзьковіч і галоўнаму ўрачу Язненскай участковай бальніцы Уладзіміру Пашковічу (на здымку ўверсе). Заўважыў, што агульнымі намаганнямі можна дасягнуць лепшых вынікаў. У тым ліку і ў барацьбе з п’янствам — злом, якое часта становіцца прычынай цяжкіх цялесных пашкоджанняў, забойстваў і іншых злачынстваў. Спакой на нашых вуліцах залежыць як ад праваахоўнікаў, так і ад кожнага грамадзяніна, незалежна ад яго месца працы. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 июня 2021
Иван, Митрофан, Назар, Петр, Ростислав, Мария, Марфа, Софья

Именины 16 июня 2021
Денис, Дмитрий, Лукьян, Михаил, Павел, Юлиан, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта