Авторизация
 

Клуб карэспандэнтаў "МН" разважае пра сферу паслуг у Міёрах: скарыстацца чым ёсць ці пашукаць варыянты?

 Звярнуцца да ўрача ці лячыцца ў інтэрнэце, зрабіць прычоску ў аматара ці пайсці ў цырульню, наведацца за пакупкамі на мясцовы рынак ці паехаць у вялікі горад, узяць білет на аўтобус ці заправіць свой аўтамабіль, купіць гатовую вячэру ў магазіне ці самому пастаяць ля пліты. У клубе карэспандэнтаў разважаюць пра паслугі ў раёне, іх запатрабаванасць і альтэрнатывы.

 Кацярына РЫНКЕВІЧ:

“Не раскоша, а выбар на карысць зручнасці”
— Прыгадваю выпадак. Нядзельны поўдзень, на платформе міёрскай аўтастанцыі аўтобус, які скіруецца па сельскім маршруце. Заняты нават стаячыя месцы. Да адпраўлення некалькі хвілін. Адна пасажырка не паспела купіць білет у касе і звярнулася да вадзіцеля. Той прапаноўвае ехаць наступным рэйсам. У рэшце рэшт удалося яго ўгаварыць. Было гэта год дваццаць таму і цяпер падобна на фантастыку. Па тым маршруце аўтобус штодня курсіруе і зараз, але нават у выхадныя застаецца нямала вольных (сядзячых!) месцаў. Зменшылася колькасць насельніцтва ў раёне, стала больш уласных аўтамабіляў. Бываючы ў невялікіх вёсках, куды грамадскі транспарт прыязджае некалькі разоў на тыдзень ці не наведваецца зусім, чуеш ад мясцовых жыхароў: “Прасцей машыну наняць. Заплаціў, даехаў з камфортам, вырашыў справы. Не трэба спяшацца ці доўга чакаць”. Хто мае ўласнага “каня”, забыўся, як выглядае білет на аўтобус. Ехаць грамадскім транспартам танней, чым на сваёй машыне, якая патрабуе пастаяннага догляду і фінансавых укладанняў, затое на яе не спознішся, бо расклад руху вызначаеш сам і дарога, напрыклад, да Мінска зойме тры гадзіны, а не ўсю ноч на цягніку.

 Игорь МАТЕЛЕНОК:
“Совестно закупаться в соседних районах”
— Как потребитель жажду развития именно индивидуального предпринимательства. Ведь сейчас только частному бизнесу, на мой взгляд, по силам привнести в сферу товаров и услуг свежее дыхание. Так, в райцентре вовсе нет уютных кафешек, где можно посидеть вечером с семьёй и культурно отметить праздник. Не хватает продуктовых магазинов. Пусть и небольших, но с толковым ассортиментом. Не только накладно, но и даже как-то совестно закупаться в соседних районах. Деньги-то зарабатывают на нас нездешние ипэшники, хотя могли бы местные.

 Вольга ВІШНЕЎСКАЯ:
“І тут добра, і там някепска”
— Хто працуе сам на сябе, той зацікаўлены, каб рэалізуемыя паслугі былі запатрабаваны. Карацей, прадпрымальнік працуе на імідж, а затым імідж працуе на яго. Адтуль і розніца ў паслугах з дзяржаўнымі арганізацыямі. Асабіста мне прыемней заходзіць у магазін, дзе прадавец добразычліва ўсміхаецца і ўсё да драбніц можа расказаць пра тавар.


Узгадваецца міёрскі ўнівермаг. Пачатак снежня. Іду купіць зімовы абутак. На ніжняй паліцы стаяць гумовыя боты, далей — тапкі, сандалі, туфлі, дэмісезон, на самым версе красуецца некалькі пар прыстойных цёплых мадэляў. Аднак мне трэба, каб падыходзілі і да сукенкі, і да штаноў. Такіх няма. Здзіўленая і засмучаная тыпаю ў прыватныя крамы. Тут вочы радуюцца і разбягаюцца. Застаецца адрозніць боцікі натуральныя і якасныя ад штучных і недаўгавечных. Проста ў другіх у моцныя марозы будзе холадна. Здаецца, такая звычайная рэч — у сезон купіць абутак. Атрымліваецца, што прыватнікі працуюць у гэтым накірунку больш плённа. У крайнім выпадку можна заказаць з дастаўкай у інтэрнэт-магазінах ці з’ездзіць у Полацк ці Наваполацк. Дэфіцыту і праблем няма!


У цырульні РКБА чарга ў жаночую залу на дзве гадзіны. Пытаюся: “ А можна запісацца на пэўны час?” Адказваюць казённым выразам: “У нас па жывой чарзе!” Зразумела, што не па мёртвай... Аднак у такі мабільны час прыватнікі даўно прымаюць па запісах і па зручным для кліентаў часе. У РКБА працуюць па тры цырульнікі ў кожнай зале, чаму хаця б адзін з іх не можа працаваць па схеме “запісаў-пастрыг”? І ў індывідуальных прычоскі могуць добра зрабіць, і ў дзяржаўнай цырульні някепска. Толькі падыход да кліента розны. Адтуль і думка ўзнікае: трэба пашукаць варыянты!

 Алена ВАРОНІНА:
“Прыгнятае час, затрачаны дарэмна”
— Калі аплочваю камунальныя, паслугі школы мастацтваў і дашкольныя праз М-банкінг, штораз уздыхаю з палёгкай. Не таму, што лянуюся стаяць у чарзе, проста цаню свой час. Перспектыва таго, што давядзецца мінімум паўгадзіны чакаць, не вабіць.


Да таго ж лічу немэтазгодным адцягваць увагу спецыялістаў у банку ці на пошце, калі сама выдатна спраўляюся з гэтымі абавязкамі. У любы час магу распараджацца ўласнымі сродкамі. Часта вечарам тэлефануе тата — пара папоўніць рахунак на мабільным, мама — сям’я засталася без любімай праграмы, бо забыліся заплаціць за “Zala”, сябры — пазычыць да заробку. Смяшыць і крыху злуе першае пытанне: “У цябе грошы ёсць?” Цікавасць да нас (карткі і маёй сціплай персоны) павышаная!


Між тым, для многіх, асабліва людзей сталага ўзросту, аплата паслуг — дадатковая магчымасць “выйсці ў свет”, кантактаваць з людзьмі. Даведацца пра мясцовыя навіны, падзяліцца набалелым. Сама раней часта бавіла час чакання за размовамі пра жыццё-быццё.


Камунальныя паслугі аплочвае кожны. І выбірае найбольш аптымальны спосаб. Бянтэжаць бясконцыя чэргі ў адпаведных установах. А вось правесці той жа час у магазіне, выбіраючы абноўку, ці дома за цікавай кнігай — у задавальненне. Толькі гэта ўжо зусім іншая справа.


 Леанід МАТЭЛЕНАК:
“Даступнасць — гэта мара?”
— Памятаю той час, калі ва ўсёй сістэме абслугоўвання былі нормай вялікія чэргі. Цяпер у магазінах яны амаль зніклі. А дзе бываюць, лепш адкладу пакупку на наступны раз або звярнуся ў іншае прадпрыемства гандлю, чым стаяць. Але ж ёсць выпадкі, калі чакаць вымушаны. Таму запомніўся анекдот: “Вядзе тата сына з дзіцячага сада і пытаецца, чым малыя сёння займаліся? У адказ чуе — у медыкаў гулялі. А што ты рабіў? Паўдня пад дзвярыма ўрача сядзеў!”


На жаль, анекдот можа стаць рэальнасцю, калі трапіш у паліклініку нават да ўчастковага тэрапеўта, не кажучы пра профільных спецыялістаў! Супакойвае, што абавязкова сустрэнеш знаёмага, і не аднаго, з якімі хапае часу абмеркаваць агульныя балячкі і хваробы ўсёй ваколіцы. Нарэшце, паглядзіш на дэфіле сястрычак у прывабных халаціках і касцюмчыках, якія штохвілінна курсіруюць па калідоры. Чарга ў кабінет урача. Была б яна толькі “па талонах”, па-за яе ідуць, каму “толькі спытаць”, “толькі падпісаць”, “трэба тэрмінова”, на “медкамісію”, “з бальніцы”, “за даведкай”, заходзяць удакладніць і пракансультавацца калегі… Шкада ўрача, што вядзе прыём у такіх умовах. І свайго патрачанага часу.


Ці іншы выпадак, звініць рабочы тэлефон, праз шум і трэск у трубцы жаночы голас скардзіцца на перашкоды ў сувязі на адной з вуліц райцэнтра. Чаму ў рэдакцыю, а не да сувязістаў? Звярталася, адказвае. Сам бяруся за даведнік і набіраю нумар начальніка раённага вузла электрасувязі. Доўгія гудкі. Прыёмная таксама не адказвае. Па нумары вядучага інжынера ветліва паведамляюць, што там ужо падраздзяленне сувязістаў і нагадваюць пра кароткі нумар бюро рамонту.


Набіраю кароткі нумар, гучыць доўгая прыемная мелодыя, затым аўтаадказчык тлумачыць, з якімі пытаннямі трэба звяртацца па лічбе “1”, потым “2”, “3”… Каб хутчэй дабіцца канкрэтыкі, націскаю “1”, гучыць доўгая прыемная мелодыя, аўтаадказчык паўтарае інфармацыйную кампанію. Зноў набіраю “адзінку”, зноў працяглая мелодыя… Як добра, што ёсць анекдоты. Пасмяёмся…

 Наталія СТАНКЕВІЧ:
“Мястэчкавы ўзровень”
Неяк затрымалася на рабоце. Рэзкі стук у дзверы. Не дачакаўшыся адказу, забягаюць два мужчыны з малітоўнай просьбай прыняць аб’яву. Прыехалі з Пецярбурга, няма дзе жыць. Трэба тэрмінова зняць кватэру на непрацяглы перыяд і за высокую плату.


— Апублікуем не так хутка, наступны нумар газеты выйдзе ў друк паслязаўтра, —  вымушана была расчараваць наведвальнікаў. І прапаноў жылля ў арэнду на старонках сваёй “раёнкі” не знайшла, каб дапамагчы расіянам вызначыцца ў незнаёмым ім беларускім гарадку.


— А дзе ж ваша агенцтва па арэндзе нерухомасці? Чаму такую паслугу не развіваюць на мясцовасці ў сувязі з наплывам працаўнікоў на металапракатны завод? — закідвалі пытаннямі ўзрушаныя госці з расійскага мегаполіса. Жыць няма дзе і разлічыцца за аб’яву нечым, у наяўнасці толькі расійскія рублі, якія ў шэсць вечара на беларускія ўжо нідзе не абмяняеш.


Аб’явы з тэкстам “Здыму кватэру” цяпер можна ўбачыць амаль ля кожнага пад’езда. Расклейваюць яго нават на смеццевых кантэйнерах, што давялося ўбачыць у той вечар. Па нумары тэлефона можна было здагадацца: не гублялі надзею новыя знаёмыя. Ва ўсялякім выпадку на вуліцы не засталіся. Аднак з гасцямі нельга не пагадзіцца, улічваючы, што ў нас будуецца прамысловы гігант, рынак паслуг у райцэнтры неабходна пашыраць. А тым, якія аказваюцца, надаць якасці. Так званы “местачковы ўзровень” усё ж прысутнічае.


Якія эмоцыі можна адчуць, калі без папярэджання перад носам зачыняюцца дзверы, а да завяршэння працоўнага дня яшчэ з паўгадзіны. Чаго варта абслугоўванне прадаўца, калі ў магазін заяўляешся толькі ты, а яна моцна занятая ўпарадкаваннем тавараў. З хуткасцю ветру кідае на прылавак бохан хлеба, а пад ім — бегае прусак. Неаднойчы даводзілася чуць незадаволеныя рэплікі накшталт: “у суседніх раёнах такога не робяць, а вы хочаце, каб мы гэтым займаліся. Скажыце дзякуй за тое, што ёсць”. Дзякуем, і ўсё роўна хочам. У першую чаргу, каб у нас было лепш, каб кожны на сваім працоўным месцы імкнуўся зарабіць добрае імя сабе, установе і роднай мясцовасці. Што ў тым дрэннага? 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 955
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 75 610
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 45 985
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 38 559
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 274
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 805
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 786
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 марта 2019
Виктор, Георгий, Денис, Дмитрий, Иван, Леонид, Марк, Михаил, Павел, Федор, Анастасия, Василиса, Галина, Ника

Именины 22 марта 2019
Александр, Алексей, Валерий, Дмитрий, Иван, Ираклий, Кирилл, Леонтий, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Тарас, Александра, Наталья, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта