Авторизация
 

Праваахоўнікі і агняборцы праводзілі сустрэчы на Міёршчыне

  У рамках абласной акцыі “Адзіны дзень бяспекі” праваахоўнікі і агняборцы арганізоўвалі сустрэчы ў працоўных калектывах Міёршчыны.

“Школа сацработніка”, якая дзейнічае пры тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, прайшла ў форме “круглага стала”. Запрасілі начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталя ГАНІНА, начальніка аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Уладзіслава УТКІНА, старшыню раённага аб’яднання “Чырвонага Крыжа” Ганну ЛІСКОВУ.

Бяспека — перш за ўсё. Асабліва калі размова ідзе пра пажылых. Гэта як ніхто разумеюць сацыяльныя работнікі. Яны замяняюць адзінокім старым самых блізкіх людзей, таму на іх плечы кладзецца адказнасць за здароўе і правільныя паводзіны падапечных.


 Уладзіслаў Уткін завастрыў увагу на неабходнасці павышаць узровень бяспекі пажылых людзей. Згодна са статыстыкай, менавіта ў адносінах да іх учыняецца 75-80% злачынстваў. У некаторых выпадках яны самі ствараюць умовы для гэтага: няўважлівасць, свабодны доступ у жыллё, празмерная даверлівасць. Важным напрамкам дзейнасці з’яўляюцца прафілактычныя гутаркі, якія праваахоўнікі вядуць з сацыяльнымі, медыцынскімі і паштовымі работнікамі. Просяць не заставацца ўбаку ад праблем бабуль і дзядуль. Раяць звяртаць увагу на падазроных незнаёмцаў і адразу паведамляць у міліцыю. Лепш інфармацыя не пацвердзіцца, чым потым шкадаваць, што не прынялі меры.

  
Ацаніў пажарную абстаноўку па вобласці Віталь Ганін — яна на мінулагоднім узроўні. На Міёршчыне сітуацыя іншая: з пачатку 2019-га здарылася восем загаранняў, загінуў адзін чалавек (летась — адпаведна 2 і 0). Статыстыка здарэнняў па рэспубліцы сведчыць, што каля 80% пацярпелых падчас пажару знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Аматары спіртнога ставяць пад пагрозу не толькі сваё жыццё, але і здароўе іншых.


Бяспека жыццядзейнасці — адзін з напрамкаў работы “Чырвонага Крыжа”, пра гэта гаварыла Ганна Ліскова. Здароўе даражэй за ўсё. Важна клапаціцца пра добрае самаадчуванне, уласнае і сваіх падапечных, своечасова праходзіць медыцынскія агляды і весці правільны лад жыцця.
Бяспека заключаецца не толькі ў прафілактыцы пажараў і адсутнасці пасягальніцтваў на жыццё. Вельмі важны яе аспект — ахова працы. Пра гэта нагадала старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” і дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Алена Шамёнак.


Беражыце сябе і сваіх блізкіх. Гэта лепшая гарантыя ад усіх непрыемнасцей. 

Фота аўтара.

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 956
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 75 614
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 45 995
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 38 559
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 275
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 805
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 786
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 марта 2019
Виктор, Георгий, Денис, Дмитрий, Иван, Леонид, Марк, Михаил, Павел, Федор, Анастасия, Василиса, Галина, Ника

Именины 22 марта 2019
Александр, Алексей, Валерий, Дмитрий, Иван, Ираклий, Кирилл, Леонтий, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Тарас, Александра, Наталья, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта