Авторизация
 

Повар Язненскага яслі-сада Людміла АТАМУРАТАВА

 Пустыя талеркі пасля сняданку ці абеду — прыемны камплімент для повара. Дакладна ведаць прапорцыі інгрэдыентаў і працэс прыгатавання стравы недастаткова. Каб атрымалася па-сапраўднаму смачна, трэба працаваць на пазітыве. У гэтым упэўнена повар Язненскага яслі-сада Людміла АТАМУРАТАВА.

ШТО патрабуецца ад прафесійнага повара? Адказ відавочны — смачна і карысна накарміць. Тым больш калі дэгустатарам ад трох да пяці год. Повару Язненскага яслі-сада Людміле Атамуратавай удаецца задаволіць густы выхаванцаў.


— Спачатку была ў садку памочнікам выхавальніка, затым прапанавалі работу па спецыяльнасці, — расказвае Людміла Яўгенаўна. — Увесь час ля пліты. Вядома, пад вечар стамляюся. І ўсё ж работа ўдзячная. Лепшая адзнака — пустыя талеркі.


Сціплай вясковай жанчыне раней не даводзілася размаўляць з карэспандэнтамі. Гаворыць з хваляваннем у голасе. І пры гэтым умела і ўпэўнена пераварочвае лапаткай пячоначныя аладкі на патэльні. Побач у адной вялікай каструлі булькае суп з курыцай, у другой варыцца пюрэ. Сытным і смачным будзе ў дашкольнікаў абед.


РАБОЧЫ дзень повара пачынаецца ў сем раніцы. Чыста вымые рукі з мылам, апране белы халат, завяжа хусцінку, паставіць посуд на пліту. І пачынаецца звыклы кругазварот пад назвай “сняданак-абед-падвячорак”. Людміле Яўгенаўне ўдаюцца розныя стравы. Прызнаецца, што найбольш любіць гатаваць катлеты, тварожную запяканку і боршч.


— Дзеці ядуць іх з апетытам. Гэта радуе, — кажа повар. — Часам бацькі рэцэптамі цікавяцца. Прыемна.
ПАСЛЯ вахты ля пліты ў яслі- садзе Людміла завіхаецца на кухні дома. Хоць жыхароў тут няшмат, вячэру ніхто не адмяняў. Сын і дачка са сваімі сем’ямі жывуць у Полацку. Да бацькоў блізка, таму прыязджаюць кожныя выхадныя. Любяць паласавацца мамінымі клёцкамі ці дранікамі. І ўнучкам бабуліны прысмакі даспадобы, толькі паспявай падаваць.


Повар упэўнена: на смак стравы, незалежна ад складнікаў, уплываюць светлыя думкі і пазітыў. Таму кіруецца правілам гатаваць у добрым настроі. Ля якой бы пліты ні стаяла. 

Фота аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 956
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 75 614
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 45 995
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 38 559
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 275
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 805
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 786
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 марта 2019
Виктор, Георгий, Денис, Дмитрий, Иван, Леонид, Марк, Михаил, Павел, Федор, Анастасия, Василиса, Галина, Ника

Именины 22 марта 2019
Александр, Алексей, Валерий, Дмитрий, Иван, Ираклий, Кирилл, Леонтий, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Тарас, Александра, Наталья, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта