Авторизация
 

Жанчына года Міёршчыны!

 Жанчына года ў сістэме аховы здароўя

Ганна ЕРАФЕЕВА любіць родны горад і сваіх землякоў. Невыпадкова пасля заканчэння Віцебскага медуніверсітэта ў 2008 годзе накіравалася працаваць менавіта ў Міёрскую ЦРБ. З тае пары нярэдка малышоў, якім дапамагае з’явіцца на свет, называюць у яе гонар. 

Урач-акушэр-гінеколаг суправаджае цяжарнасць і роды. Да таго ж, адказвае за работу ўсяго акушэрскага аддзялення, якім загадвае з 2017 года. Пра кожную будучую маму клапоціцца з вялікай радасцю і інтарэсам. Тым самым хутка дасягае ўзаемнага даверу. Недарэмна ў Міёрскую ЦРБ прыязджаюць нараджаць і з суседніх раёнаў. Пасля доўга дома не заседжваюцца, зноў вяртаюцца за хлопчыкам ці дзяўчынкай. Нават са складанымі родамі ці няпростым працяканнем цяжарнасці не баяцца апынуцца ў руках маладога, але адказнага спецыяліста. У любой сітуацыі доктар умее своечасова зрэагаваць і прыняць правільнае рашэнне. На рахунку не адно выратаванае жыццё.


Добрае імя ўрача працуе на імідж медыцынскай установы, дзе пасля наваселля з’явілася магчымасць аказваць сучасныя дыягнастычныя, лячэбныя і прафілактычныя паслугі. Усё ў цэлым спрыяе паляпшэнню паказчыкаў акушэрскага аддзялення. Пад кіраўніцтвам Ганны Ерафеевай калектыў працуе зладжана, імкнецца ўмацоўваць здароўе жанчын, каб паляпшаць дэмаграфічную сітуацыю ў раёне.


На работу ўрач затрачвае вялікую колькасць энергіі. Для расслаблення і назапашвання новых сіл бярэ ў рукі кручок для вязання. У працэсе, ад якога атрымлівае асалоду, можа “расплесці” любую задачу, паглядзець на яе з боку, і нават “звязаць” неабходнае рашэнне.


Абстрагавацца ад надзённых праблем дапамагаюць і падарожжы. У дарогу скіроўваюцца ўсёй сям’ёй. Ганна адчувае сябе шчаслівай жонкай і маці. З мужам выхоўваюць дваіх дзетак. Захопленая спортам і танцамі Сафія вучыцца ў другім класе. Дзіма яшчэ выхаванец дзіцячага садка.

 Жанчына года ў сістэме аграпрамысловага комплексу

Наталля МЯДЗЕЛЕЦ трыццацігадовую працоўную дзейнасць прысвяціла калгасу “Запаветы Леніна” — цяпер ААТ “Мікалаёўскі”. Пачынала эканамістам, затым была бухгалтарам, інспектарам па кадрах, нарэшце галоўны эканаміст. Ім застаецца на працягу чатырнаццаці год. 

У гаспадарцы без граматнага эканаміста як без рук. Тэмпы вытворчасці з кожным годам растуць, вал прадукцыі павялічваецца. І не ўсё роўна, які яе кошт, куды можна рэалізаваць і колькі выручыць. Ад гэтага залежыць развіццё сельгаспрадпрыемства. Наталля Мечыславаўна вытворчыя пытанні вырашае граматна. Валодае аналітычным мысленнем. Пралічвае ўсё да дробязей, з варыянтаў выбірае эканамічна выгадны і прапануе дырэктару ААТ “Мікалаёўскі”. У канчатковым выніку ўсё гэта ўплывае на сабекошт прадукцыі, паляпшаюцца вытворчыя паказчыкі.


Ветлівая і сціплая ў зносінах памочніца кіраўніка з павагай ставіцца да калег і ўсіх работнікаў сельгаспрадпрыемства. Усе нібы родныя, бо землякі. Нарадзілася ў Арханаве Мікалаёўскага сельсавета, на сваёй зямлі спаткала лёс і засталася. Дружная сям’я Мядзельцаў — прыклад для пераймання. Гаспадар заняты галоўным энергетыкам у сельгаспрадпрыемстве. Уважлівыя і выхаваныя выраслі сыны. Змалку прывучаны да абавязкаў, бо дома ўсё жыццё трымаюць вялікае падвор’е, шмат апрацоўваюць зямлі. Старэйшы Аляксей атрымаў вышэйшую адукацыю, ужо працуе, малодшы Дмітрый вучыцца ва ўніверсітэце.

 Жанчына года ў сістэме адукацыі

Людміла ЖОЙДЗІК кіруе Язненскай школай. Да гэтага працавала намеснікам дырэктара па вучэбнай, выхаваўчай рабоце.


Усяго звыш трыццаці год аддае цяпло душы вучням і бачыць вынікі намаганняў. Хтосьці з іх становіцца аграномам, інжынерам, урачом, альбо выдатным бацькам ці маці, нехта проста добры чалавек. У педагога ёсць стымул распальваць святло ведаў жарчэй і ярчэй.


Работу калектыву Людміла Зігмундаўна арганізуе так, каб кожны вінцік “механізму” школы дзейнічаў безадмоўна. Для калег яна мудры дарадца, падкажа, дапаможа словам і справай, падтрымае ініцыятыву, адгукнецца на асабістую праблему. Агульнай зладжанай працай педагогаў і выхаванцаў школа заяўляе пра сябе ў разнастайных конкурсах. У адных толькі спартыўных спаборніцтвах занялі адзінаццаць прызавых месцаў. Па выніках намаганняў за 2018 год сярод сельскіх устаноў адукацыі раёна Язненская — на трэцім месцы.


Мір і лад пануюць у Людмілы Зігмундаўны дома. Муж працуе вадзіцелем, даглядае падсобную гаспадарку, сад, да гэтага далучае астатніх членаў сям’і. Агульным хобі стала пчалярства, якім некалі захапіўся сын Дзмітрый. Цяпер у бацькоў нячасты госць, бо заняты на “Нафтане”. Ганна таксама рэдка вырываецца ў родныя пенаты, яна працуе на Новалукомльскай хлебабулачнай вытворчасці. Жойдзікі далі ім вышэйшую адукацыю і выхавалі вартымі людзьмі.

 Жанчына года ў сістэме прамысловага комплексу і будаўніцтва

Валянціна ВАРОНЬКА пачынала працоўную біяграфію фатографам раённага камбіната бытавога абслугоўвання. Там затрымалася на 15 гадоў, цяпер столькі ж сіл і энергіі аддае УП ЖКГ.


Уменне заўважаць прыгожае, развітая фантазія і эстэтычны густ працяглы час дапамагалі ў справе афармлення кветкавых і навагодніх кампазіцый, азелянення паркаў і плошчаў любімага горада. З 2010-га Валянціна Мікалаеўна адказвае за чысціню і парадак на яго вуліцах. З вядром, венікам, саўком у будні і святы пераадольвае ўсе перашкоды на замацаванай за ёй тэрыторыі ў 12 тысяч м2. У вясенне-асенні перыяд самая вялікая цяжкасць — чалавечая неўсвядомленасць, нават неахайнасць. Зімой, калі халодна, даводзіцца з галаледзіцай і снегападамі змагацца.


Аднак, такая аптымістка, як наша гераіня, не можа не знаходзіць у сваёй рабоце “плюсы”. Напрыклад, дзякуючы працы на свежым паветры ў яе добрая загартоўка і выдатная фізічная форма. Не трэба дыет і трэнажораў. Таму ніколі не бывае панурай, заўсёды ў настроі, адсюль і добрая аўра.


За адказныя адносіны да справы, таварыскасць, лёгкасць у зносінах Валянціну Варонька цэняць у калектыве. Яе партрэт занесены на Дошку гонару УП ЖКГ. Узнагароджана Ганаровай граматай жыллёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкама.


Дома падтрымлівае муж Аляксандр. Нераўнадушнымі выраслі сын Аляксей і дачка Марыя. Прыліў новых сіл і маладой энергіі адчувае ў кампаніі з унукамі Палінай і Ільёй.

 Жанчына года ў сістэме культуры, паслуг і сацыяльнай абароны

Ліліяна БАТАРЧУК — тая жанчына, якая знайшла сябе, карыстаецца аўтарытэтам у соцыуме, паспяховая ў рабоце і любімая ў сям’і. У сістэме сацыяльнай абароны занята з 2002 года. Прайшла шлях ад спецыяліста аддзялення тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання да намесніка дырэктара тэрытарыяльнага цэнтра. На адказную пасаду яе прызначылі ў верасні летась.  


На новым пасту Ліліяна Аркадзьеўна актыўна ўкараняе ўсё сучаснае, перадавое, дакладна вылучае галоўнае і ўмела арганізуе працоўны працэс. Адна з запатрабаваных форм работы ў насельніцтва — падтрымка ў цяжкую хвіліну. У тым незамянімыя прафесійнае майстэрства і асабістыя якасці Ліліяны Аркадзьеўны. Да кожнага ў яе свой падыход.


Больш за дзесяць гадоў узначальвае раённую арганізацыю “БелТІЗ”. Міёрская пярвічка — адна з самых шматлікіх і актыўных на Віцебшчыне. Яе члены пастаянныя ўдзельнікі абласных і рэспубліканскіх конкурсаў, спартыўных мерапрыемстваў. Як выдатны арганізатар, старшыня робіць усё магчымае, каб асабісты і творчы патэнцыял людзей, якія дрэнна бачаць, раскрываўся як мага шырэй. Падтрымлівае іх дух, вырашае арганізацыйныя пытанні. Па яе ініцыятыве надрукаваны два зборнікі вершаў інваліда першай групы па зроку Сафіі Гуз.


Матуля, муж і сыны называюць Ліліяну мудрай распарадчыцай. Сям’я Батарчукоў грунтуецца на ўзаемапавазе. Гаспадыня няспынна клапоціцца пра камфорт сваіх дамачадцаў. Таму спрыяе асаблівы эстэтычны густ, уменне шыць абноўкі, жаданне радаваць смачнымі стравамі беларускай і туркменскай кухні.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 955
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 75 610
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 45 985
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 38 559
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 274
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 805
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 786
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 марта 2019
Виктор, Георгий, Денис, Дмитрий, Иван, Леонид, Марк, Михаил, Павел, Федор, Анастасия, Василиса, Галина, Ника

Именины 22 марта 2019
Александр, Алексей, Валерий, Дмитрий, Иван, Ираклий, Кирилл, Леонтий, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Тарас, Александра, Наталья, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта