Авторизация
 

Небяспечны стан сям'і? Крытэрыі вызначэння...

 Асноўная прычына сацыяльна небяспечнага становішча дзяцей — нераўнадушныя адносіны бацькоў да алкагольных напояў.

З 1 лютага ўступіла ў сілу Пастанова Савета Міністраў №22 ад 15 студзеня 2019 года, якой зацверджана Палажэнне аб парадку прызнання дзяцей знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным становішчы. Пра новаўвядзенні размаўляем з намеснікам старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Аленай ПАЦЕЕНАК.

— Парадак прызнання і крытэрыі сацыяльна небяспечнага становішча (далей — СНС) раней вызначала Міністэрства адукацыі. Цяпер работу ў гэтым накірунку вядзе Савет Міністраў, — адзначае Алена Уладзіміраўна. — Прыняты дакумент рэгулюе дзейнасць дзяржаўных органаў і арганізацый па выяўленні дзяцей, якія знахо- дзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы; правядзенне сацыяльнага расследавання і прыняцця рашэння аб прызнанні дзяцей у СНС. Пералік крытэрыяў, па якіх вызначаецца сацыяльна небяспечнае становішча непаўналетніх, удакладнілі да трох пунктаў.


Раскажыце падрабязней пра гэтыя крытэрыі.
— Першы — бацькі не задавальняюць асноўныя жыццёвыя патрэбы дзяцей. Гэта значыць, пакідаюць без ежы або сістэматычна адсутнічае ежа, адпаведная ўзросту дзіцяці. Таксама сюды адносіцца пражыванне дзяцей у памяшканнях з няспраўнымі ацяпленнем, электрычнымі сеткамі і прыборамі, прыстасаваннямі аўтаномнага пажарнага апавяшчэння. Уключаны ў гэты пункт сістэматычнае невыкананне бацькамі рэкамендацый медработнікаў, што пагражае здароўю ці жыццю дзяцей, і перашкода непаўналетнім атрымліваць базавую адукацыю
Другі крытэрый — бацькі не забяспечваюць нагляд за паводзінамі дзяцей і іх ладам жыцця, што спрыяе ўчыненню правапарушэнняў або злачынстваў. Калі ў адносінах да бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей да 14 год, неаднаразова на працягу года складалі пратаколы па артыкуле 9.4 КаАП “Невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей” або ў адносінах да бацькоў, чыім дзецям за 14 год, падчас адміністрацыйнага ці крымінальнага працэсаў устаноўлены факты, якія пацвярджаюць бескантрольнасць у сям’і, непаўналетніх могуць прызнаць у СНС.


Трэці крытэрый — амаральны лад жыцця бацькоў. Маюцца на ўвазе ўстаноўленыя факты ўчынення адміністрацыйных правапарушэнняў. Напрыклад, прычыненне цялесных пашкоджанняў, дробнае хуліганства, распіццё алкагольных напояў у грамадскім месцы ці знаходжанне нецвярозымі на працы, уцягненне непаўналетніх у антыграмадскія паводзіны. А таксама факты ўжывання бацькамі наркотыкаў ці псіхатропаў, алкагольных напояў. Яшчэ сюды адносіцца жорсткае абыходжанне з дзецьмі, чаму павінна быць фактычнае пацвярджэнне.


Якім чынам будуць выяўляць дзяцей, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы?
— Згодна з прынятым палажэннем, у рабоце ўдзельнічаюць мясцовыя органы ўлады, камісіі па справах непаўналетніх, аддзелы па адукацыі, упраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, установы адукацыі і аховы здароўя, падраздзяленні органаў унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях, жыллёва-камунальныя гаспадаркі. Кожная служба дзейнічае ў межах сваёй кампетэнцыі. Іх каардынацыю ажыццяўляе каардынацыйны савет. У яго ўваходзяць прадстаўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, якія маюць адносіны да работы з сям’ёй.


Калі пэўная служба палічыла, што дзеці ў той ці іншай сям’і знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, пра гэта трэба паведаміць у мясцовы аддзел па адукацыі. Адтуль інфармацыя паступае ў школу ці дзіцячы сад, якія наведваюць дзеці, або ў сацыяльна-педагагічны цэнтр. Затым праводзіцца сацыяльнае расследаванне. Пад ім маецца на ўвазе вывучэнне ўмоў жыцця і выхавання дзяцей у сям’і. На гэта адводзіцца пятнаццаць рабочых дзён. Вынікі разглядаюць ва ўстанове адукацыі на савеце па прафілактыцы злачыннасці і правапарушэнняў. Разам з прадстаўнікамі зацікаўленых служб на пасяджэнне запрашаюць бацькоў. Апошнія павінны патлумачыць, якім чынам збіраюцца паляпшаць абстаноўку ў сям’і. Ад іх адказу залежыць рашэнне савета прафілактыкі: накіроўваць матэрыялы ў каардынацыйны савет або даць магчымасць бацькам звярнуцца за аказаннем сацыяльнай паслугі ў адпаведны дзяржаўны орган.


Хто прымае канчатковае рашэнне пра тое, што дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы?
— Раней гэта права было за саветам прафілактыкі ўстановы адукацыі. Цяпер вынік падводзіць каардынацыйны савет. У нашым раёне яго ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак. Згодна з палажэннем, каардынацыйны савет прымае адно з двух рашэнняў. Або прызнаць, што дзеці знаходзяцца ў СНС і вызначыць абавязковыя для выканання бацькамі, дзяржорганамі і арганізацыямі мерапрыемствы, або рэкамендаваць бацькам на працягу трох рабочых дзён звярнуцца за сацыяльнай паслугай па ліквідацыі цяжкай жыццёвай сітуацыі. Такім чынам, даецца яшчэ адзін шанц пазбегнуць сур’ёзных непрыемнасцей.


Што з’яўляецца асноўнай прычынай прызнання непаўналетніх у СНС у нашым раёне?
— Па стане на 1 лютага, 86 дзяцей з 44 сем’яў знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Восем дзяцей з чатырох сем’яў прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Па рашэнні камісіі па справах непаўналетніх, іх забралі ў бацькоў і накіравалі ў дзіцячы сацыяльны прытулак або замяшчальныя сем’і. Для большасці выпадкаў характэрна адна і тая ж прычына — бацькі злоўжываюць алкаголем. Адсюль бяруць пачатак іншыя крытэрыі нядобранадзейнасці.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Гутарыла Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Именины 12 апреля 2021
Захар, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта