Авторизация
 

У Язненскі яслі-сад выхаванцы ідуць з крышачкамі

 Для дапамогі адлегласць — не перашкода. Калі ў Язненскім яслі-садзе даведаліся аб праекце “Новая жизнь в обмен на крышечки”, адразу далучыліся да добрай справы. Ні ў кога не ўзнікла сумненняў.

За тры месяцы ў садку набралі тры вялікія пакеты крышачак. Удзельнічаюць у праекце выхаванцы рознаўзроставай групы №2 са сваімі выхавальнікамі Таццянай Трус і Наталіяй Лось. А таксама першакласнікі, якія займаюцца ў будынку Язненскага яслі-сада, разам з настаўніцай Людмілай Львовай і выхавальнікам Наталляй Кубліцкай. Далучаюцца бацькі і іншыя супрацоўнікі ўстановы.


 — Дзеці захапіліся зборам крышачак. Спаборнічаюць, хто больш набярэ. Прыносяць не па дзве-тры, а па дзесяць-дваццаць, — расказвае загадчыца яслі-сада Ірына Балай. — Аб праекце прачыталі ў раённай газеце, пасля знайшлі інфармацыю ў інтэрнэце. Даведаліся пра падапечнага праекта — мінскага хлопчыка Грышу Далгіх, якому патрэбна новая інвалідная каляска. Расказалі пра гэта нашым выхаванцам. Яны пыталіся: “А мы толькі аднаму хлопчыку дапаможам? А пасля?”


 ПА словах Ірыны Жоржаўны, ні ў выхавальнікаў, ні тым больш у дзяцей ідэя збіраць крышачкі не выклікала скептычных думак. Каб здаць на перапрацоўчы завод першую партыю, трэба набраць дзесяць тон. Наконт аб’ёмаў у садку не разважаюць, проста прыносяць з дому крышачкі і напаўняюць ёмістасці ў выглядзе сімвала 2019 года — сімпатычных свінак. У першакласнікаў кантэйнер-анёл, што азначае дабрыню і дапамогу.


— Першую партыю перадалі ў Міёры. Пакеты не ўзважвалі. Напэўна, кілаграм дзевяць-дзесяць будзе. Цяпер наноў з цікавасцю напаўняем кантэйнеры, — гаворыць Ірына Балай. —  Не трэба заставацца ў баку ад добрай справы, тым больш, калі рабіць яе так проста. Нават дашкольнікі спраўляюцца без асаблівых намаганняў. А колькі зярнятак міласэрнасці, чуласці і дабрыні западаюць пры гэтым у іх маленькія сэрцы і даюць там свае парасткі! Гэта даражэй за ўсё.

Фота аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 января 2022
Антон, Виктор, Георгий, Иван, Павел, Савелий, Антонина

Именины 29 января 2022
Иван, Максим, Петр, Неонила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта