Авторизация
 

Дэмаграфія на Міёршчыне за студзень

 Нараджэнне пяці хлопчыкаў і васьмі дзяўчынак зарэгістравана ў раёне ў першым месяцы года.  Трое немаўлят — першыя ў сям’і, восем — другія, двое — трэція. Па-за шлюбам нарадзілася трое дзяцей. Складзены два запісы акта аб устанаўленні бацькоўства.

У аддзеле загса запісаны Карына Стэльмачонак, Ганна Пахірка, Дзмітрый Дундар, Ягор Журко, Ульяна Усовіч, Яна Бяляцкая, Арсеній Слуцкі.


Дзісенскім гарадскім і сельвыканкамамі зарэгістраваны: Кацярына Валынец, Ганна Ліхіна, Максім Студан, Аляксей Зімнік, Валерыя Катовіч, Ангеліна Рагоўская.

Віншуем бацькоў і жадаем дзеткам расці здаровымі і шчаслівымі!

Сем пар узялі шлюб. Чатыры рэгістрацыі адбыліся ў аддзеле загса райвыканкама. Па адной — у Завуццеўскім, Перабродскім і Туркоўскім сельвыканкамах.


Па рашэннях судоў і паведамленнях з іншых аддзелаў загса скасавана шэсць шлюбаў.
Памёр сорак адзін чалавек — пятнаццаць мужчын і дваццаць шэсць жанчын. З іх пяць працаздольнага ўзросту.

Фота для ілюстрацыі.
Вольга ЮНОК,
галоўны спецыяліст аддзела загса.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Именины 16 апреля 2021
Никита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта