Авторизация
 

Пётр Шамшур прыносіць язненскім дзецям радасць

 Былы выратавальнік Пётр ШАМШУР на заслужаным адпачынку клапоціцца пра камфорт выхаванцаў Язненскага яслі-сада і эстэтычны выгляд тэрыторыі ўстановы.

Прысыпаны снегам пластыкавыя пальмы, побач горда задзірае галаву яркі папугай, крыху воддаль красуюць кветкі. Ледзь бачны драўляныя белыя лебедзі, захутаныя зімовым покрывам. Па ўсім відаць, да прыгажосці ў двары прыкладзены ўмелыя і творчыя рукі.

 ЗУСІМ не думаў Пётр Шамшур, што аднойчы давядзецца яму майстраваць сонейка з падручных матэрыялаў ці плесці шырокія вазы для вулічных кветак. На працягу дваццаці трох год кіраваў ён пажарнай машынай, спяшаўся з калегамі на барацьбу з агнём. Калі выйшаў на заслужаны адпачынак, планаваў займацца выключна ўласнымі домам, гаспадаркай і захапленнямі. Аднак ад прапановы пайсці рабочым у мясцовы яслі-сад адмаўляцца не стаў.


 — Трэці год тут працую. Сачу, каб былі ў спраўным стане мэбля, краны, абсталяванне на фізкультурнай і гульнёвых пляцоўках узроставых груп, — расказвае Пётр Яраслававіч. — Работа няцяжкая. Прыемна, што гэта для дзяцей.


 Радасна назіраў улетку, як змайстраваны ім драўляны конь “вазіў” дзятву ў вазку. Колькі было гоману і смеху!
ДОБРАЎПАРАДКАВАННЕ — агульны клопат калектыву яслі-сада. Шмат творчых ідэй у загадчыцы ўстановы Ірыны Балай. Рэалізаваць іх дапамагаюць умелыя рукі адказнага работніка.


— Цяпер і сам шукаю ў інтэрнэце падказкі, чым яшчэ ўпрыгожыць двор, — гаворыць субяседнік. — Цікава творчай справай займацца.
На працу Пётр Яраслававіч ідзе з трохгадовым унукам Жанам. Хлопчык ведае, што дзядуля рамантуе ўсе няспраўнасці ў садку і майструе ўпрыгожванні для двара. І разам з равеснікамі любуецца навінкамі. 

Фота аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 522
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 73 974
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 41 820
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 847
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 36 568
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 491
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 476
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 февраля 2019
Александр, Алексей, Андрей, Аркадий, Борис, Василий, Георгий, Дмитрий, Иван, Иосиф, Кирилл, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Федор, Юрий, Анна, Екатерина

Именины 16 февраля 2019
Адриан, Василий, Владимир, Иван, Михаил, Николай, Павел, Роман, Тимофей, Анна, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта