Авторизация
 

Жыццё Сяргея Шляпава абарвалася ў 19 год... у Афганістане

 “Калона аўтамашын, сярод якіх быў і “КамАЗ” С.М. Шляпава, дастаўляла авіябензін і боепрыпасы ў г.Кабул. У даліне каля перавала Саланг зрабілі прывал. І ў гэты час душманы агнём з гор накрылі калону”, — гэта вытрымка з кнігі “Памяць. Міёрскі раён”. Кароткія біяграфічныя звесткі, невялікі партрэтны здымак юнака, чыё жыццё абарвалася ў 19 год.

— Столькі часу прайшло, але і цяпер цяжка пра гэта ўспамінаць, — гаворыць родная сястра воіна-інтэрнацыяналіста Таццяна Шляпава.


ЖЫВЕ Таццяна Мікалаеўна ў невялікай вёсцы Парадні, што ў Язненскім сельсавеце. У бацькоўскім доме, дзе прайшло іх з Сяргеем дзяцінства. На жаль, сустрэцца асабіста не атрымалася. На момант нашай журналісцкай паездкі ў Язненскі сельсавет яна знаходзілася ў дачкі ў Полацку. Пагутарылі па тэлефоне.


— За Сяргея я маладзей на тры гады. Жылі дружна, не сварыліся. Памятаю, як разам нямецкую мову вучылі. Ён дамашнія заданні рыхтаваў, а я побач сядзела і словы паўтарала. Пасля мне прасцей было з гэтым прадметам, — расказвае субяседніца. — З дзяцінства брат любіў тэхніку. Наш тата працаваў у саўгасе трактарыстам, часта браў яго з сабой на работу.


ПАСЛЯ Істаўскай васьмігодкі Сяргей Шляпаў скончыў прафесійна-тэхнічнае вучылішча ў Боркавічах. На малую радзіму вярнуўся з правамі вадзіцеля і трактарыста. З задавальненнем круціў баранку саўгаснага трактара.


 — У армію Сяргей пайшоў у кастрычніку 1984 года. На некалькі месяцаў пазней свайго тэрміну, — працягвае расповяд Таццяна Мікалаеўна. — Не хапала трактарыстаў, а работы на палях летам і ў пачатку восені шмат. Тагачасны дырэктар саўгаса Іван Мірончык дамаўляўся, каб Сяргея пазней забралі. Пасля адчуваў сябе вінаватым перад нашымі бацькамі і не раз заўважаў, што калі б хлопец пайшоў у армію ў свой час, можа быць, усё інакш бы склалася. Але хто ведае. Відаць, так лёс наканаваў.


НА службу Сяргея праводзілі родныя, сябры, аднавяскоўцы. Прыехаць на прысягу не маглі, бо прымаў яе ў Таджыкістане. Адтуль даслаў дадому адзіны ліст.


— Пісаў, што будзе на КамАЗе вазіць авіяцыйны бензін. Быў рады зноў мець справу з тэхнікай, — прыгадвае Таццяна радкі з пісьма, якое пасля перадалі ў Істаўскую школу. — Пра Афганістан ні слова. А мы і падумаць не маглі, што такіх маладых хлопцаў могуць туды адправіць.
Да свайго дваццацігоддзя Сяргей Шляпаў не дажыў тры месяцы. Загінуў 24 сакавіка 1985 года. Пахаваны ў Ісце. Пакуль у вёсцы дзейнічала школа, вучні даглядалі магілу земляка. Прыходзілі дапамагаць па гаспадарцы яго бацькам. Цяпер пахаванні брата і таты з мамай наведвае Таццяна Мікалаеўна. Кожны год 15 лютага прыходзіць ушанаваць памяць Сяргея разам з ваенным камісарам раёна і былымі воінамі-афганцамі. Беражліва захоўвае дзіцячыя фотаздымкі, партрэт брата і яго пасмяротную ўзнагароду.


БУДНІ ў Таццяны ідуць сваёй хадой. Працавала бухгалтарам у саўгасе “Дзісенскі”, затым у КУП “Язна”. Цяпер загадвае фермай. Дома спраўляецца з клопатамі разам з мужам, якога, як і брата, завуць Сяргей. Наведвае ў Полацку і чакае ў госці дачок Кацярыну і Анастасію з унучкамі.

У кругазвароце паўсядзённасці ўспамінае роднага брата, якога страціла ў 16 год. 

Фота з сямейнага архіва Шляпавых і з інтэрнэта. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 522
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 73 974
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 41 820
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 847
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 36 568
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 491
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 476
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 февраля 2019
Александр, Алексей, Андрей, Аркадий, Борис, Василий, Георгий, Дмитрий, Иван, Иосиф, Кирилл, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Федор, Юрий, Анна, Екатерина

Именины 16 февраля 2019
Адриан, Василий, Владимир, Иван, Михаил, Николай, Павел, Роман, Тимофей, Анна, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта