Авторизация
 

Падзякі за падарункі і добрыя справы патрабуючым

 Самы лепшы падарунак, які дорыць нам лёс — гэта людзі, якім мы кажам “Дзякуй, што вы ёсць”.
Эрсін Тэзджан.

Напярэдадні Новага года вучні і выхаванцы Цэнтра карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі чакалі цуд. І ён здарыўся. Дапамаглі многія жыхары нашага горада. Ласункі, цацкі, школьныя прылады, паветраныя шары, усмешкі і цёплыя абдымкі — усё гэта робіць дзяцей шчаслівымі.

Малыя, іх бацькі і супрацоўнікі Цэнтра ўдзячныя тым, хто не застаўся ўбаку ў Міжнародны Дзень інвалідаў, дапамог зрабіць запамінальнымі навагоднія святы. Падарылі дзецям радасць цэлыя калектывы. Гэта жыллёва-камунальная гаспадарка ў асобе Ігара Войтава і Сяргея Грыца, тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (Алена Шамёнак), прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Міёрскім раёне (Ірына Крук), цэнтр гігіены і эпідэміялогіі (Галіна Федуковіч), магазіны “Радуга” (Алеся і Дзмітрый Высоцкія), “Продавец счастья” (Ларыса Кузьміна). Дапамаглі работнікі і вучні СШ №3 імя Я.Томкі, дзіцячага садка №3, цэнтра дзяцей і моладзі.


Таксама за актыўны ўдзел у жыцці вучняў і выхаванцаў Цэнтра, маральную і матэрыяльную падтрымку дзякуем начальніку аддзела па адукацыі Аляксандру Жуку, намесніку старшыні райвыканкама Таццяне Стальмачонак, старшыні раённага Савета дэпутатаў Марыі Баніфатавай.
Дзякуй вам, добрыя людзі, за ўважлівасць, спагадлівасць і вялікія сэрцы.


Святлана БАКЕВІЧ,
дырэктар Цэнтра карэкцыйна-

развівальнага навучання і рэабілітацыі.

***

Яркім і запамінальным атрымаўся Новы год у выхаванцаў дзісенскага сацыяльнага прытулку дзякуючы добрым, уважлівым і нераўнадушным людзям.


Салодкія падарункі атрымалі дзеці ад ДЛГУ “Дзісенскі лясгас”, Міёрскага раённага аддзела ўнутраных спраў, райкама БРСМ.
Падчас акцыі “Добрае сэрца” сабралі і перадалі ў прытулак канцтавары Дзісенская, Туркоўская, Завуццеўская, Сіцькоўская школы, раённы цэнтр дзяцей і моладзі. Акрамя таго, дзісенскія школьнікі падрыхтавалі для нашых выхаванцаў навагодняе прадстаўленне.


Віншаванні і падарункі перадалі індывідуальны прадпрымальнік з Мінска Дзмітрый Валковіч, былы выхаванец Дзісенскага дзіцячага дома, прадпрымальнік з Полацка Васіль Красікаў, валанцёры Галіна Саковіч з г.п. Баравуха і Аляксандр Лінтоўскі з Дзісны.
Шчыры дзякуй усім, хто зрабіў навагоднія святы для нашых выхаванцаў багатымі на цуды.


Віктар ВЯЛЬ, намеснік

дырэктара па вучэбна-выхаваўчай

рабоце Міёрскага раённага

сацыяльна-педагагічнага цэнтра.

***

Дзядуля Мароз існуе! Так думае кожны дарослы, які чакае ад новага года шчасця і дабрабыту. Цяпер гэта ведае і кожны выхаванец дзіцячага садка №1.

Салодкія пачастункі і цукеркі дзецям падарылі сучасныя чараўнікі. Хто яны? Надзейныя сябры нашага невялікага горада. Дзяцей у садку шмат у параўнанні з іншымі установамі адукацыі — 198 чалавек. Усе яны разумныя і дапытлівыя, ласкавыя і вясёлыя. Нашы шэфы кожнаму прынеслі кулёчкі з цукеркамі напярэдадні Новага года.


Асаблівую падзяку хочацца выказаць дырэктару ТАА “Капіталдрэўпрадукт” Аляксандру Лапуцэвічу. Яго “мяшок” быў самым важкім.
Дзякуй усім за добры ўчынак! Шчасця вам, поспехаў у рабоце і здароў’я.


Мы верым у цуды і спадзяёмся, што ў наступным годзе зноў сустрэнем сваіх Дзядуль Марозаў (шэфаў і не толькі) з падарункамі для дзетак. Прыходзьце, будзем удзячны ўсім!


Рыма ДЗЯРКО,
загадчык Міёрскага яслі-сада №1.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Именины 16 мая 2021
Викентий, Николай, Павел, Петр, Тимофей, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта