Авторизация
 

МНС папярэджвае: каб Хрышчэнне прайшло без наступстваў

 Традыцыйна падчас свята Вадохрышча людзі акунаюцца ў ледзяную ваду. Цікава і запамінальна. Існуюць некаторыя правілы бяспекі, якія дапамогуць здзейсніць абрад без наступстваў для здароўя і жыцця. 

Акунацца або купацца неабходна толькі ў спецыяльна абсталяваных палонках ля берага, пажадана паблізу выратавальных станцый і пад наглядам выратавальнікаў. Пры гэтым, перш чым апускацца ў ваду, разагрэйце цела з дапамогай размінкі, прабежкі. Падыходзьце да палонкі ў няслізкім абутку, які лёгка здымаецца. Магчыма выкарыстанне спецыяльных гумовых тапак, якія абароняць ногі ад вострых камянёў і не дадуць паслізнуцца. 


Акунацца лепш за ўсё па шыю, не замачыўшы галаву, каб пазбегнуць рэфлекторнага звужэння сасудаў галаўнога мозга. Ніколі не кідайцеся ў палонку наперад галавой. Скачкі і апусканне ў ваду з галавой не рэкамендуюцца, гэта паскарае паніжэнне тэмпературы цела і можа прывесці да шоку ад холаду. 


Пры ўваходзе ў ваду першы раз старайцеся хутка дасягнуць патрэбнай глыбіні, але не плавайце. Халодная вада можа выклікаць пачашчанае дыханне. Гэта нармальна. 


Каб пазбегнуць агульнага пераахаладжэння, знаходзьцеся ў палонцы не больш за хвіліну. Пасля разатрыце сябе махровым ручніком і надзеньце сухую вопратку. Выпіце гарачага чаю, лепш за ўсё з ягад і садавіны. 


Купанне дзяцей дапускаецца толькі з бацькамі ці дарослымі сваякамі. Не ўваходзьце ў ваду ў стане алкагольнага ап'янення, не плавайце пад вадой, не падавайце ілжывыя крыкі аб дапамозе, не прыводзьце з сабой сабак і іншых жывёл, не збірайцеся групамі на краі палонкі. 

Фота з інтэрнэта.
Дзмітрый ПЛОТНІКАЎ,

інспектар групы прапаганды і

ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Именины 16 мая 2021
Викентий, Николай, Павел, Петр, Тимофей, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта