Авторизация
 

Падзяка аб'яўлена супрацоўнікам аддзялення ДАІ ў Міёрах

 Акрамя папрокаў ад аўтамабілістаў і пешаходаў супрацоўнікі ДАІ чуюць у свой адрас словы ўдзячнасці. Вынікі работы за мінулы год падвялі міёрскія праваахоўнікі. На аператыўнай нарадзе прысутнічалі старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў і першы намеснік начальніка УУС аблвыканкама Дзмітрый Разянкоў. Напрыканцы ўручылі ўзнагароды лепшым супрацоўнікам аддзела. У тым ліку інспектарам ДПС аддзялення ДАІ Арцёму СУХОЎСКАМУ і Руслану ЗАХАРЭВІЧУ. 

Удзячнасць ад начальніка Міёрскага РАУС Васіля Балада супрацоўнікі ДАІ заслужылі за прафесіяналізм і добразычлівасць. Электроннае пісьмо са словамі ўдзячнасці Арцёму Сухоўскаму і Руслану Захарэвічу даслала ва ўпраўленне ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама і ў Міёрскі РАУС мінчанка Алена Чэрствая.


Ноччу 22 снежня яна ехала на ўласным аўтамабілі ля вёскі Клёміна Міёрскага раёна. Бачнасць абмежаваная, дарога слізкая. Машына з’ехала ў кювет. Засмучаная вадзіцель звярталася не толькі ў міліцыю. Аднак менавіта супрацоўнікі аддзялення ДАІ, якія дзяжурылі ў тую ноч, дапамаглі выцягнуць машыну на трасу. Алена Уладзіміраўна ў сваім электронным звароце прасіла заахвоціць уважлівых інспектараў. Што і зрабілі. 

Фота прадастаўлена Міёрскім РАУС.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 апреля 2021
Георгий, Григорий, Ефим

Именины 14 апреля 2021
Ефим, Иван, Макар, Сергей, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта