Авторизация
 

Складаю радавод. Шукаю Мілашэвічаў, сярод сваякоў — Фралоў з Дзісны...

Пераднавагодняя інтэрнэт-пошта "прынесла" ў рэдакцыю пісьмо Юліі Карпавай. Друкуем у крыху скарочаным варыянце. “Здравствуйте! Я встречала статьи, где упоминался мой прадедушка Милашевич Станислав Августинович (1906-08.04.1945) родом из д. Повятье.

К сожалению, я ни разу не была в местах рождения своих предков. И даже не знаю, существуют ли их могилы. Но хочу сообщить, что в этом году по нашему запросу пришло письмо, в котором говорится, что Милашевич Станислав Августинович увековечен на мемориальном комплексе в пос. Переславское.


С февраля занимаюсь поиском родственников в вашей стране, в Миорском районе это фамилии Милашевич, Драбо, Милевские. За любую информацию буду благодарна. Мои данные: vaster89@mail.ru, страница Вконтакте” https: //vk.com/id3051723”.

 Да пісьма прыкладзены старонка імяннога спіса беззваротных страт 294-га палка 184-й стралковай дывізіі і здымак пліты мемарыяльнага комплексу з прозвішчам нашага земляка. Усе гэтыя звесткі змешчаны і ў раённай кнізе “Памяць”, старонка 433. Толькі там названа месцам гібелі тагачасная в. Другенен ва Усходняй Прусіі.


Цяпер пошук пачынаю з сучаснай тэлефоннай кнігі. Там Мілашэвічаў 15, шэсць з іх у Павяцці. Хто ведае мясцовых жыхароў лепш за ветэрана сельсавецкай работы Луцыю Гардзель?! І Луцыя Ігнатаўна, вялікі дзякуй ёй, канкрэтызуе напрамак звароту — у хаце “тых” Мілашэвічаў жыве ўнучатая пляменніца Станіслава Аўгусцінавіча Галіна Данілава, тэхнічка Павяцкай школы.


Пашчасціла адразу дазваніцца да Галіны Яўгенаўны. Яна гатова сустрэцца з пакуль невядомай ёй раднёй і падказвае, што ў Дзісне жыве яшчэ адзін блізкі чалавек — Аляксандр Фралоў, а ў Польшчы — родны брат Станіслава Аўгусцінавіча Казімір.


У суседнюю краіну звяртацца не рызыкую, а ў Дзісне на провадзе аказваецца жонка Аляксандра Мікалаевіча. Паведамляе, што Фраловы таксама заняліся радаводам, шукаюць блізкіх і далёкіх родных. Так што для іх зварот Юліі Карпавай вельмі дарэчы.


Застаюцца іншыя прозвішчы. Па тэлефонным даведніку Драбаў 19, жывуць яны на вялікім абшары ад вёскі Острава ў Новапагосцкім сельсавеце да Рачнёва ў Павяцкім. Менш Мілеўскіх—усяго чатыры ў Міёрах і каля іх. Толькі да каго звяртацца? Падрыхтаваў гэтую публікацыю з надзеяй, што яны самі вызначаць, каму Юлія Карпава, праўнучка Станіслава Аўгусцінавіча Мілашэвіча з Павяцця можа быць раднёй.

Фота для ілюстрацыі.
Пошук працягваецца.
Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 977
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 592
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 449
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 013
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 736
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 920
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 944
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 января 2019
Анатолий, Григорий, Зиновий, Макар, Павел, Петр

Именины 22 января 2019
Захар, Павел, Петр, Антонина, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта