Авторизация
 

Сёлета праводзіўся ХІ міжнародны Пушкінскі конкурс для педагогаў-русістаў “20 гадоў без Саюза. Ці трэба сёння вучыць дружбе народаў?” Прыемна, што лаўрэатам пісьмовага форуму стала настаўніца Міёрскай СШ №3 Ларыса Генрыхаўна Лапкоўская. Сустрэўся з педагогам, пагутарылі. Аказваецца, Ларыса Генрыхаўна гадоў пяць таму ўдзельнічала ў падобным конкурсе.
— Пераможцай я тады не стала, — гаворыць яна, — але вопыт займела. Журы са станоўчага боку ацаніла маю працу.
Атрымалася так, што Л. Г. Лапкоўская выпадкова даведалася пра новы конкурс.
— Праглядала ў інтэрнэце, позірк выхапіў умовы, — кажа яна. — Прачытала, а потым вырашыла прыняць удзел.
За прыняццем рашэння для кожнага вельмі няпроста знайсці матэрыял, аформіць яго, як кажуць, у літаратурную форму. Ларыса Генрыхаўна выкладае рускую мову і літаратуру ў школьных сценах 20 гадоў, назапашаны вопыт. Багатая педагагічная практыка, назіранні дазволілі пабудаваць арыгінальную работу. Аформіла яе ў выглядзе аповеду. У ім расказала пра хлопчыкаў і дзяўчынак аднаго класа.


— Гэта быў няпросты вучнёўскі калектыў, — згадвае настаўніца. — Прышлі дзеці з інтэрната, якія не ведалі бацькоўскай ласкі. На ўроках літаратуры яны мяняліся, адбываўся душэўны пералом, фарміраваўся новы погляд на рэчаіснасць. Вось пра такія перамены, нюансы ў дзіцячай псіхалогіі і расказала. Усё рэалістычна, ніякай фантазіі. Мяркую, што такі падыход спадабаўся журы.
Дарэчы, усе 550 лаўрэатаў з розных краін запрошаны ў верасні ў Маскву. Гэта будзе цудоўнае свята пад крыштальны звон бакалаў і рускія рамансы ў выкананні расійскіх спевакоў. “Пушкінскі год” традыцыйна завершыцца 6 верасня ў час святкавання Дня горада Масквы ў адным з самых прыгожых залаў сталічнай мэрыі. Настаўніца прызналася, што з нецярпеннем чакае паездкі. Кожны лаўрэат атрымае прэмію ў 6 тыс. расійскіх рублёў — крыху больш мільёна ў беларускіх. Сума невялікая.
— Для мяне яна як Нобелеўская прэмія, — усміхнуўшыся, патлумачыла суразмоўца.
Спадзяёмся, што пасля паездкі ў Маскву Ларыса Генрыхаўна Лапкоўская падзеліцца ўражаннямі, раскажа пра мерапрыемства.

Л. КАСАТЫ.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 084
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 378
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 332
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 240
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 698
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 399
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 538
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 февраля 2020
Георгий, Исаакий, Кирилл, Константин, Михаил, Рафаил, Федор

Именины 26 февраля 2020
Артемий, Василий, Владимир, Гавриил, Евгений, Иван, Леонтий, Мартин, Михаил, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Вера, Зоя, Ирина, Светлана

Госці краін

free counters
Партнеры сайта