Авторизация
 

Паспяховы ўдзел у брэйн-рынгу Міёрскага вузла электрасувязі

 Напачатку — храналогія з інтэрнэта:
* 16 лістапада 2018 года адбылася інтэлектуальная гульня брэйн-рынг “Эрудзіраваны сувязіст” сярод структурных падраздзяленняў Віцебскага філіяла РУП “Белтэлекам”.

У інтэлектуальную барацьбу ўключыліся сем каманд: апарата кіравання (Віцебск), Аршанскага, Полацкага, Глыбоцкага занальных вузлоў электрасувязі; Наваполацкага, Міёрскага, Шумілінскага вузлоў электрасувязі. Усяго ў гульні прынялі ўдзел 39 маладых работнікаў, якія актыўна праяўляюць сябе ў вытворчым і грамадскім жыцці. У выніку першае месца заняла каманда Міёрскага ВЭС, другое — за віцябчанамі, трэцяе — за шумілінцамі.


11 снежня 2018 года. У мінулыя выхадныя вызначаны пераможцы галіновых інтэлектуальных гульняў брэйн-рынг “Эрудзіраваны сувязіст” і “Што? Дзе? Калі?”. Мерапрыемства адкрыў міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган. Сілай інтэлекту памерылася 31 каманда з 15 арганізацый сістэмы Мінсувязі з усіх рэгіёнаў Беларусі. Безумоўную перамогу атрымала каманда “Першае месца” (філіял “МГТС”), другое месца ў “Каманды сяброў” (Віцебскі філіял), а замкнулі тройку лідараў “Эрудыты” (Мінскі філіял).

Рэдакцыя звярнулася за каментарыямі да капітана каманды Міёрскага вузла электрасувязі, якая выступала ў Віцебску, электрамеханіка Аляксандра Латышкевіча:

— Для абласнога этапа гульні “Эрудзіраваны сувязіст” Міёрскі ўчастак электрасувязі сфарміраваў сваю каманду, у якую ўвайшлі вядучыя спецыялісты не толькі па прафесіі, але і па інтэлектуальных гульнях. Усе яны — людзі з багатым запасам ведаў. У большасці прымалі ўдзел, і паспяхова, у раённых брэйн-рынгах, занальных і іншых падобных сустрэчах. Кожны мае “спецыялізацыю”. Напрыклад, электрамеханік Андрэй Савуць адукаваны ў сферы кіно. Яго калега Уладзімір Клінцэвіч захоплены літаратурай, начытаны. Не падводзіць інтуіцыя вядучага інжынера Юлію Верашчака. Шырокі кругагляд у інжынера Юрыя Шокеля і электрамеханіка Віталія Чаховіча. Прыкладна ў такім складзе мы выступалі не ўпершыню. Ёсць і рэзерв, перыядычна да нас далучаюцца начальнік участка Раман Пухальскі, некаторыя іншыя інжынерна-тэхнічныя работнікі.


Шырокі кругагляд, вопыт, зладжанасць каманды дапамаглі нам адолець сапернікаў-сувязістаў у Віцебску ў лістападзе. Па выніках абласнога брэйн-рынгу сфарміравалі зборную, у якую ў ліку шасці эрудытаў трапіў і я. Нядаўняя снежаньская гульня ў адміністрацыйным будынку сталічнай пошты праходзіла напружана і на прафесійным узроўні. Гэта значыць арганізавана, з дакладнай фармуліроўкай пытанняў шырокага дыяпазону і выкананнем правілаў, а таму патрабавала глыбокіх ведаў, эрудыцыі і імгненнай рэакцыі. Аказацца другімі сярод вельмі моцных сапернікаў для віцяблян вельмі пачэсна.


Эрудыцыя, кругагляд, зладжанасць, вопыт… Што яшчэ патрэбна для поспеху ў інтэлектуальных гульнях?
— Назіраць за спаборніцтвам эрудытаў па тэлевізары і нават з лаўкі запаснікоў — зусім не тое, што сядзець за гульнявым сталом. Можна ведаць адказ і прайграць, калі на долю секунды спазніцца націснуць сігнальную кнопку. Тут важнае значэнне маюць кураж, вязенне, удача, настроенасць. Нярэдка пытанне сфармулявана “мудрагеліста”, завуаліравана, для адказу патрэбны не канкрэтныя веды, а логіка мыслення, інтуіцыя, імгненная здагадка.


Немалаважнае значэнне мае падтрымка. Маральную аказваюць гледачы, балельшчыкі, свой калектыў, сем’і. Пад матэрыяльнай маю на ўвазе вырашэнне арганізацыйных, транспартных і іншых пытанняў, чым займаецца кіраўнік нашага ўчастка электрасувязі Раман Пухальскі. Калі выязджаем за межы раёна, дапамагае галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Пяткевіч, начальнік аддзела Аляксандр Тронькін.


З чаго пачалося Ваша захапленне інтэлектуальнымі гульнямі?
— Рос цікаўным. У Мілашоўскай васьмігодцы, Павяцкай школе гэтую рысу падтрымлівалі і развівалі настаўнікі. Асабліва запомніўся выкладчык гісторыі Альфрэд Францавіч Тычко. Многае дала вучоба ў Віцебскім каледжы электрасувязі, дзе атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю, і Мінскім вышэйшым. Лічу, што ўкараненне сучасных тэлекамунікацый патрабуе не толькі канкрэтных ведаў, але і шырокай эрудыцыі. Магчымасць рэалізаваць назапашаны патэнцыял дала падтрымка БРСМ. Удзельнічаў у раённых інтэлектуальных гульнях. Асабліва запомніўся шаркаўшчынскі брэйн-рынг у красавіку 2016-га, дзе сярод васьмі каманд міярчане аказаліся другімі. Дарэчы, на выездзе мы называем сваю каманду “Трэба падумаць”. Там выдатна зарэкамендавалі сябе работнікі РАНС Аляксандр Ліманоўскі (капітан) і Дзмітрый Плотнікаў, з якімі калісь пачынаў удзел у інтэлектуальных гульнях.


2017-ы стартаваў з турніру “Што? Дзе? Калі?”, прысвечанага юбілею райцэнтра “Міёры — мой горад”. Потым разам з калегам Уладзімірам Клінцэвічам у складзе раённай каманды ўдзельнічаў у брэйн-рынгу ў Расонах, дзе спаборнічала 17 калектываў інтэлектуалаў. Там уменне працаваць у камандзе праявілі найперш галоўны інжынер хлебазавода Павел Сярко і газавік Аляксандр Юнок, хаця добрых слоў заслугоўваюць усе. Прыемна, што міярчане тады аказаліся самымі паспяховымі. Асабліва моцнымі сапернікамі лічу браслаўчан, потым — верхнядзвінцаў, у іх ёсць што пераняць.


Камандная гульня захапляе, рухаючая сіла ў ёй заўсёды — імкненне перамагчы.
— Жадаю поспеху!

Фота з архіва рэдакцыі.
Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 291
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 951
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 673
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 883
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 904
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2019
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта