Авторизация
 

Сацыяльны работнік з Клётавага Двара Святлана ЦІМАФЕЕВА

 Прафесія сацработніка — не тая справа, дзе трэба кіравацца толькі вызначанымі службовымі абавязкамі. Дапамагаючы пажылым людзям, недастаткова прынесці прадукты, прыгатаваць абед, прыбраць у хаце. На першым месцы — простыя чалавечыя зносіны, заўважае сацыяльны работнік з Клётавага Двара Святлана ЦІМАФЕЕВА.

ДВАНАЦЦАТЫ год Святлана Іванаўна прыходзіць да сваіх падапечных, каб справіцца з бытавымі клопатамі, паслухаць расповяды пра мінулае, падтрымаць добрым словам. Цяпер пад яе апекай сем вяскоўцаў. Дваіх трэба наведваць кожны дзень, астатніх — два ці тры разы на тыдзень. Добра ведае кожнага, бо сама родам з Клётавага Двара.


Сустрэцца з сацыяльным работнікам дамовіліся ля будынка магазіна. Гандлёвая кропка даўно не працуе, прыязджае аўталаўка. Святлана Цімафеева — пастаянны пакупнік. Вось і цяпер у руках важкая сумка.


— Панясу сваім падапечным, — усміхаецца Святлана Іванаўна. — Асартымент у магазіне на колах небагаты, але прадукты першай неабходнасці купіць можна.


На дварэ лёгкая завея, марозу не адчуваецца. Сацыяльны работнік прывыкла да любога надвор’я. Ды і шлях на вызначаныя адрасы нядоўгі— усе падапечныя ў Клётавым Двары.


— Стараюся прыходзіць да іх у адзін і той жа час, каб не хваляваліся, — заўважае субяседніца. — Ужо тры гады як магу быць на заслужаным адпачынку, але як жа пакінуць пажылых аднасяльчан без дапамогі. Пакуль ёсць сілы і здароўе дазваляе, буду працаваць.


САЦЫЯЛЬНЫ работнік — трэцяя прафесія Святланы Іванаўны. Пачынала мантажніцай радыёапаратуры на заводзе ў Клётавым Двары, паўразбураны будынак якога стаіць і цяпер. Тэхнічнай рабоце аддала трынаццаць год. Калі прадпрыемства перастала дзейнічаць, уладкавалася санітаркай у траўматалагічнае аддзяленне райбальніцы. Там прайшло яшчэ трынаццаць год. Месца працы змяніла па банальнай прычыне — з Клётавага Двара ў Міёры адмянілі маршрутныя аўтобусы, стала складана дабірацца.

 
Цяпер у райцэнтр на ўласным аўтамабілі адвозіць муж Васіль Ігнатавіч. То кагосьці з падапечных у паліклініку даставіць трэба, то купіць тавары, якіх няма ў аўталаўцы. У Міёрах жыве з сям’ёй сын Ілья. Як і бацька, займаецца дрэваапрацоўкай. Любяць праводзіць канікулы ў вёсцы двое старэйшых унукаў. Самай маленькай ідзе сёмы месяц.


УВАГАЙ і клопатам Святлана Цімафеева не абдзяляе ні сваіх родных, ні падапечных. Апошнія, можна сказаць, таксама сталі часткай сям’і. Таму калі тэлефануюць позна вечарам ці нават уначы і скардзяцца на здароўе, спяшаецца на дапамогу. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 291
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 951
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 673
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 883
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 904
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2019
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта