Авторизация
 

Людміла АСТУКЕВІЧ у міёрскай службе сацыяльнай абароны 33 гады

 Людміла АСТУКЕВІЧ у службе сацыяльнай абароны 33 гады. Сітуацыю кожнага наведвальніка разбірае да драбніц. Па службовых прыступках Людмілы Канстанцінаўны можна прасачыць, якія змяненні і пераўтварэнні адбываліся ў сацыяльнай службе Беларусі. Між тым, трапіла сюды выпадкова і засталася назаўсёды. 

Па прафесіі Людміла Астукевіч заатэхнік. Аднак у гэтым накірунку сябе не рэалізавала. Працавала вязальшчыцай схемных жгутоў на механічным заводзе ў Клётавым Двары. Па сямейных абставінах давялося змяніць работу. З водпуску па доглядзе за дзіцём выходзіла ў аддзел сацыяльнага забеспячэння справаводам. Меркавала, што ненадоўга. Аднак, як кажа народная мудрасць, няма нічога больш пастаяннага, чым часовае. Чатыры гады мела справу з дакументацыяй і дадаткова выконвала абавязкі касіра. Цікава было працаваць з людзьмі і аперыраваць лічбамі. Самастойна асвоіла прафесію эканаміста, потым прайшла курсы па сацыяльнай рабоце пры Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.


— Кожны раз вучылася на сваіх памылках. У незразумелым абавязкова разбіралася да драбніц, бо перажывала за вынік сваёй работы, — кажа субяседніца. 


Пачалася рэарганізацыя, і выплаты перавялі ў Віцебскі цэнтр. З калектыву бухгалтэрыі з чатырох чалавек засталася адна Людміла Канстанцінаўна, ёй прапанавалі заняць пасаду эканаміста ад Віцебскага абласнога цэнтра па налічэнні і выплаце пенсій і дапамог. Тым больш, пэўны вопыт ужо быў.


У 1992 годзе аддзел сацыяльнага забеспячэння перайменавалі ў аддзел сацыяльнай абароны насельніцтва. Паступова служба набывала былую сілу. Павялічваўся калектыў, дадавалася абавязкаў і адказнасці. У гэты час Людміла Астукевіч ужо спецыяліст аддзела.


У 1994-ым перайшла ў аддзяленне сацыяльнай дапамогі намеснікам начальніка. Працаваць было цяжка, на ёй ляжала адказнасць за ўвесь раён. А напрыканцы 2002-га, калі ўтварыўся раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, узначаліла аддзел адраснай сацыяльна-эканамічнай дапамогі. Пазней яго перайменавалі ў аддзел тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання. Пры ёй асвойвалі разавыя платныя паслугі. Былі папулярныя распілоўка і шчапанне дроў, касьба травы, чыстка снегу. У той час стварылі спецыялізаванае рабочае месца цырульніка для інваліда трэцяй групы, пачалі прапаноўваць мыццё і рамонт адзення і бялізны. І цяпер дзейнічаюць мабільная і гаспадарчая брыгады па аказанні разавых платных паслуг.


Апошнія тры месяцы Людміла Астукевіч загадвае аддзелам пярвічнага прыёму, аналізу, інфармавання і прагназавання, які лічыцца візітнай карткай тэрытарыяльнага цэнтра. Яго спецыялісты першымі ўваходзяць у дамы, знаёмяцца з людзьмі і прымаюць просьбы дапамагчы. Да таго ж, доўгі час з’яўляецца старшынёй прафкамітэта і камісіі па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні тэрытарыяльнага цэнтра. Нагрузкі дабавілася, паколькі аб’ядналі аддзелы адраснай сацыяльнай дапамогі і тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
У базе дадзеных катэгараваных грамадзян 5 тысяч 963 пажылыя чалавекі. І гэта толькі ў аддзеле пярвічнага прыёму, аналізу, інфармавання і прагназавання. Кожны пад пільнай увагай работнікаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Выязджаюць і абследуюць умовы пражывання падчас сумесных акцый з прадстаўнікамі раённай бальніцы, аддзела па надзвычайных сітуацыях, сельсаветаў.


У пярвічным дзейнічаюць як пасярэднікі: дапамагаюць атрымліваць сродкі рэабілітацыі, змяшчаць адзінокіх і пажылых у інтэрнаты, афармляць матэрыяльную дапамогу.


— Наша задача — дапамагчы тым, хто на самой справе аказаўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Разбіраемся ў падрабязнасцях разам са старшынямі сельсаветаў, настаўнікамі, выхавальнікамі і сацыяльнымі педагогамі. Падыход неабходны тонкі і адчувальны. Некаторыя трапляюць у цяжкую сітуацыю, якая ад іх не залежыць. Іншыя самі вінаватыя ў сваіх праблемах, — адзначае Людміла Канстанцінаўна.


СПЕЦЫЯЛІСТ на добрым рахунку ў абласнога кіраўніцтва. Рабочыя пытанні стараецца не прыносіць дадому. Праўда, не заўсёды атрымліваецца. Дапамагаюць развеяцца родныя. З мужам Віктарам Францавічам, які працуе токарам на хлебазаводзе, ходзяць па грыбы і ягады. Прыязджае з Мінска сын Валерый з сям’ёй. Галоўная радасць дзядулі і бабулі — пяцігадовы ўнучок Мацвей. Любіць размаўляць па тэлефоне і ласавацца прысмакамі. Зносіны з роднымі — найлепшы адпачынак. Пасля такога рэлаксу Людміла Астукевіч з новымі сіламі бярэцца за справу. Да кожнага падапечнага падыходзіць адказна і ўважліва, бо для яе не існуе чужых праблем.


Добра выказваецца пра сваіх падначаленых, удзячна калектыву тэрытарыяльнага цэнтра за падтрымку, разуменне і ўзаемавыручку. Шчыра віншуе ўсіх з прафесійным святам і жадае моцнага здароўя, душэўнай раўнавагі, цярпення і поспехаў у працы і жыцці. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 291
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 951
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 673
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 883
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 904
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2019
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта