Авторизация
 

На экапляцоўцы праекта “Новая жизнь в обмен на крышечки” ў Міёрах

 На экапляцоўку праекта “Новая жизнь в обмен на крышечки”, арганізаваную ў РДК 25 снежня, завіталі і гараджане, і жыхары раёна. Пятнаццаць кілаграм пластыкавых крышак сабралі на экапляцоўцы. Іх прыносілі міярчане, перадавалі з сельскіх школ. У падарунак атрымлівалі каляндарыкі і тэматычныя буклеты. Друкаваную прадукцыю бясплатна прадаставіла выдавецтва “Пачатковая школа”.

АРГАНІЗАВАЦЬ экапляцоўку куратару праекта з Мінска Вользе Байковай дапамаглі міёрскія валанцёры Дзмітрый Крук, Максім Дзяменцьеў, Віталь Шэнда і Ксенія Канановіч. Узважвалі прынесеныя наведвальнікамі крышкі, нагадвалі пра мэты акцыі.


— На Міёршчыне ўтварылася добрая каманда валанцёраў. За тры месяцы сабралі дзевяноста  кілаграм крышачак. Актыўнічаюць школы, асабліва Міёрская СШ №2. Там арганізавала збор настаўніца Таццяна Курашэвіч. Што важна, заўсёды перадаюць чыстыя крышачкі, — расказвае Вольга Байкова. — Мерапрыемствы ў падтрымку праекта “Новая жизнь в обмен на крышечки” планую перыядычна праводзіць у Міёрах. Для гэтага ёсць і валанцёры, і транспарт. У райцэнтры забірае крышкі Яраслаў Арсоба, ездзіў за імі і ў Браслаў. У Мінск пластыкавыя грузы дастаўляе Аляксандр Пяткевіч. Абяцаў дапамагаць з дастаўкай у сталіцу металапракатны завод. Там таксама збіраюць крышкі.


НА мерапрыемстве валанцёрам-актывістам і памочнікам праекта ўручылі ўдзячнасці. Між тым у горадзе і раёне з’яўляюцца новыя пункты збору. Далучыўся да добрай справы міёрскі магазін “Лімон”. Установяць кантэйнеры для крышачак на льнозаводзе і ў раённым Доме культуры. Таму ў Вольгі Байковай і яе памочнікаў ёсць падставы меркаваць, што ў новым годзе на Міёршчыне збяруць тону крышачак. 

ВАРТА НАГАДАЦЬ
Сацыяльна-экалагічны праект “Новая жизнь в обмен на крышечки” мае на мэце здаваць другасную сыравіну на перапрацоўчы завод, а на выручаныя сродкі дапамагаць цяжка хворым дзецям. Для першай партыі патрэбна дзесяць тон крышачак, больш за шэсць ужо сабралі.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 126
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 362
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 892
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 563
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 353
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 885
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 884
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 июля 2019
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Именины 19 июля 2019
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Архип, Валентин, Василий, Виктор, Ефим, Иннокентий, Лукьян, Федор, Марфа, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта