Авторизация
 

Адамовічы з Міёраў Новы год сустракалі ўтраіх

 У аддзеле загса райвыканкама 27 снежня зарэгістравалі нараджэнне сотага дзіцяці. Пад круглай лічбай — міярчанка Мілана Юр’еўна Адамовіч. Юрый і Надзея АДАМОВІЧЫ ў 2018-ым сталі адной сям’ёй, а напрыканцы года ў іх нарадзілася дачушка.

За першым дакументам дачушкі бацькі прыйшлі разам. Начальнік аддзела загса Вольга Галімбоўская ў дадатак да пасведчання аб нараджэнні ўручыла сувенір з міёрскай сімволікай, падарунак для маленькай і памятку з характарыстыкай яе імя.


— Як назваць дачушку, вырашалі ўдваіх. Разглядалі розныя імёны, найбольш спадабалася Мілана, — расказваюць бацькі. — Нарадзілася яна 11 снежня. Новы год будзем сустракаць утраіх.


Яшчэ год таму Міёры для Надзеі былі горадам чужым і невядомым. Пасля вучобы ў Аршанскім медкаледжы прыехала сюды працаваць па размеркаванні. Сама родам са Слаўгарада, што ў Магілёўскай вобласці. З міярчанінам Юрыем пазнаёмілася праз агульных сяброў. Узаемная сімпатыя перарасла ў сур’ёзныя адносіны.


— Гэты год для нас асаблівы: і шлюб зарэгістравалі, і сям’ю папоўнілі, — усміхаецца Надзея. — Я марыла пра дачушку, а Юра пра сына. Нашу Міланку вельмі любім і абавязкова падорым ёй браціка. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 мая 2021
Герасим, Ефим, Игнатий, Макар, Нина, Тамара

Именины 13 мая 2021
Василий, Игнатий, Климент, Максим, Никита, Яков, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта