Авторизация
 

Міёрскія медыкі майструюць “крэатыўныя елкі”

 Што робяць медыкі з адпрацаванымі кропельніцамі, шпрыцамі і ампуламі? Майструюць з іх елкі. Да Новага года міёрскія медработнікі рыхтаваліся заўзята і творча. Напярэдадні прайшоў конкурс “Крэатыўная елка”, у якім паўдзельнічалі ўстановы аховы здароўя раёна.

СВЯТОЧНЫ настрой ствараецца сваімі рукамі. Яшчэ ў мінулым годзе ўпэўніліся ў гэтым людзі ў белых халатах, калі майстравалі на конкурс елачныя ўпрыгожанні. Сёлетняе заданне — галоўная прыгажуня навагодняй пары.


 — Па ўмовах конкурсу, елкі патрабавалася зрабіць з падручных матэрыялаў. Прадстаўленыя работы ўразілі, — заўважае старшыня прафкама Святлана Карпеза і паказвае на мабільніку здымкі. — Паглядзіце, якую елку са звычайных шкляных бутэлек змайстравалі ў Язненскай участковай бальніцы. А харчаблок і склад выкарысталі зялёныя паветраныя шары. Транспарціраваць такія елкі праблемна, таму засталіся на месцах, але ў конкурсе спаборнічалі на роўных з іншымі правах.


ЗАТРЫМАЦЬ позірк на якой-небудзь адной елцы з выстаўленых у актавай зале Міёрскай бальніцы ўдаецца не адразу. Такія розныя, непадобныя адна да другой. У хірургічным аддзяленні зрабілі навагодняе дрэўца з макаронаў, у клініка-дыягнастычнай лабараторыі атрымалася “Дыска-елка”, у Новапагосцкай амбулаторыі матэрыялам паслужылі атласныя стужкі, у Дзісенскай БСД пусцілі ў ход адпрацаваныя кропельніцы. “Порша-елку” прадставілі аптэчны склад і цэнтральнае стэрылізацыйнае аддзяленне, у якасці галінак — поршні ад шпрыцоў. У Даўгінаўскай амбулаторыі елка з ампул.


Больш за трыццаць навагодніх дрэўцаў змайстравалі да свята медработнікі. З такімі елкамі сустракаць Новы год можна не адзін раз. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 935
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 161
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 73 920
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 747
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 235
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 488
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 января 2020


Именины 18 января 2020
Григорий, Иосиф, Лукьян, Матвей, Роман, Сергей, Евгения, Полина, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта