Авторизация
 

Пра сімвал 2019 года, што жыве ў вёсцы Станулева

 Клео — адзін з любімых гадаванцаў Юрыя і Ганны МАРЦІНОЎСКІХ. А яшчэ сімвал 2019 года. Яму асаблівыя павага і клопат у перадсвяточныя дні. Чым жа залагодзяць парсючка?

Юрый Эдмундавіч і Ганна Тадэўшаўна жывуць у Міёрах. Гаспадарку трымаюць у Станулеве. На падворку кабыла, свінні, гусі і сабака. Даглядаць хату, якую будаваў уласнымі рукамі, і збіраць тут родных наказваў бацька гаспадара. Просьбу выканалі, цяпер вясковая сядзіба — аб’ект сямейнага аграэкатурызму.

АСАБЛІВА даспадобы сельская экзотыка пляменніку Глебу. Маленькі навапалачанін з задавальненнем даглядае в’етнамскіх свіней. Дапамагае цёці рыхтаваць ім “салату” і абавязкова агучвае гадаванцам штодзённае меню. Любіць рабіць з парсючкамі эфектныя сэлфі і дасылае іх сябрам. Для гарадскіх дзяцей такі адпачынак у радасць. Нагадаў родным, што свінні —  сімвал 2019-га і строга спытаў, чым будуць карміць у навагоднюю ноч.

Ганна Тадэўшаўна жартоўна называе мужа фермерам. Хаця іх агульнае захапленне сельскай гаспадаркай значнага прыбытку не прыносіць. Вырашчаныя агародніну і зерне ў асноўным выкарыстоўваюць для сваіх патрэб, частуюць родных і сяброў. Лішкі прадаюць.

 СВІНАГАДОЎЛЯЙ заняліся выпадкова: Юрый Эдмундавіч дапамагаў знаёмаму капаць калодзеж, той разлічыўся свінкай. В’етнамская віслабрухая была памерам з ката і змяшчалася ў каробку з-пад абутку.

Разам з жонкай вырашылі іх разводзіць. Хтосьці параіў, што можна скрыжоўваць в’етнамскіх з белымі свіннямі, тады большыя растуць. Эксперымент атрымаўся. Аднак прыручыць іх аказалася няпроста.

— Яны дзікаватыя. Звычайныя свінні ідуць да рук. Аднойчы збег в’етнамец, давялося лавіць яго больш за тры гадзіны, — прыгадвае гаспадар.


ГАДАВАНЦЫ непераборлівыя ў ежы, любяць волю і свежае паветра. Асаблівага догляду не патрабуюць. Аднак вольнага часу ў Марціноўскіх няшмат. Летам полюць і паліваюць агароды, займаюцца гаспадаркай, прымаюць гасцей. Сёстры таксама з задавальненнем працуюць на зямлі. Любіць бываць на малой радзіме сын Валерый, які цяпер жыве ў Польшчы. Вялікая сям’я збіраецца разам у святы, адпачываюць у выхадныя.


НОВЫ год Марціноўскія сустрэнуць паасобку. У святочную ноч Юрый Эдмундавіч дзяжурыць на рабоце — ён вадзіцель машыны хуткай
дапамогі ў раённай бальніцы. Патэлефануюць родным і сябрам. А свінак пачастуюць смачнымі “салатамі”.

ДАРЭЧЫ: Першыя чатыры месяцы в’етнамскага парасяці — адкорм. У гэты перыяд іх адлучаюць ад свінаматкі, таму ў рацыёне абавязкова павінна быць малако. Пажаданы адходы ад гародніны, фрукты. Бульбяное шалупінне спрыяе росту сальнай праслойкі.


Наступныя чатыры месяцы — дарошчванне. Важна забяспечыць жывёле ўмовы для росту мышц і касцей, максімум вітамінаў. Карміць маладой травой.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 943
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 195
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 098
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 768
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 256
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 490
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2020
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2020
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта