Авторизация
 

Пастаянства падпіснога квітка прытрымліваюцца чапукоўцы

 У сям’і Леаніда і Наталлі ТУМАРАВЫХ з Чапукоў раёнку чытаюць на працягу сямнаццаці год. У падпісной квітанцыі два выданні — рэспубліканская “СБ. Беларусь сегодня” і раённая “Міёрскія навіны”. Газеты Тумаравы выпісваюць адразу на квартал. У свежых нумарах знаходзяць цікавую і карысную інфармацыю.

— Нават не ведаю, чаго не хапае ў раённай газеце. На мой погляд, дастаткова разнастайных матэрыялаў, — гаворыць Наталля Іванаўна. — Перш-наперш мяне цікавіць сельскагаспадарчая тэматыка, падабаюцца публікацыі пра маладыя сем’і. Люблю чытаць пра добраўпарадкаваныя падворкі, сама шмат кветак вырошчваю ля дома. Карыстаюся парадамі.


— Змястоўная інфармацыя ў рубрыцы “Падзеі і факты”, — заўважае Леанід Міхайлавіч. — Цікава пачытаць пра нашых аднавяскоўцаў і знаёмых. Заўсёды праглядаю старонку з рэкламай. Люблю разгадваць красворды, але ў раёнцы іх толькі зрэдку сустрэнеш.
Гаспадар чытае газеты раніцай за кубачкам кавы, а гаспадыня ўвечары, калі завершаны штодзённыя клопаты.


У ЧАПУКІ Тумаравы пераехалі ў пачатку 2000-х. За некалькі кіламетраў ад аграгарадка малая радзіма Наталлі Іванаўны — вёсачка Краснае. На Міёршчыну з Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, адкуль родам Леанід Міхайлавіч, вярнуліся з-за кватэрнага пытання. Работнікам чапукоўскай гаспадаркі прадастаўлялі жыллё, якое яны пасля маглі зрабіць сваёй уласнасцю. Уладкаваліся жывёлаводамі. Абзавяліся гаспадаркай, пасадзілі сад, добраўпарадкавалі падворак, паклапаціліся пра камунальныя зручнасці ў доме. А замест “Ляхавіцкага весніка” ў паштовай скрыні з’явіліся “Міёрскія навіны”.


— Колькі тут жывём, столькі газету выпісваем, — усміхаецца Наталля Іванаўна. — Цікава пагартаць раёнку нашым дзецям. Калі прыязджаюць на выхадныя, праглядаюць свежыя нумары.


Старэйшая дачка Анастасія скончыла юрыдычны факультэт Полацкага дзяржуніверсітэта і працуе ў Верхнядзвінскім аддзеле Следчага камітэта. Малодшая Лізавета пасля Аршанскага медкаледжа ўладкавалася ў рэгістратуру Міёрскай паліклінікі. Бацькі не адпусцяць дачок з дому без слоікаў з зімовымі нарыхтоўкамі (некаторыя прыгатаваны па рэцэптах з “Міёрскіх навін”), малочнай і мясной прадукцыі са свайго падворка.


У Наталлі Іванаўны на хатнія і гаспадарчыя справы цяпер больш часу. Нядаўна змяніла месца працы, уладкавалася санітаркай на мясцовы ФАП.


— Пятнаццаць год я працавала загадчыцай на ферме. Работа нялёгкая, забірае шмат сіл як фізічных, так і маральных, — расказвае яна. — Муж па-ранейшаму жывёлаводам працуе, а я вырашыла, што надышоў час больш увагі надаць клопатам пра дом і сям’ю.


На ферме, якой загадвала Наталля Іванаўна, застаўся каляндар ад “Міёрскіх навін” на 2018 год. Ім аздобіла былое месца працы. Новы каляндар размесціць дома. І ў 2019-м у сям’і Тумаравых будуць чакаць свежыя нумары раённага выдання. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 977
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 592
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 449
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 013
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 736
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 920
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 944
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 января 2019
Анатолий, Григорий, Зиновий, Макар, Павел, Петр

Именины 22 января 2019
Захар, Павел, Петр, Антонина, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта