Авторизация
 

Экапляцоўка праекта “Новая жизнь в обмен на крышечки” ў Міёрскім РДК

 Экапляцоўка праекта “Новая жизнь в обмен на крышечки” будзе дзейнічаць у фае Міёрскага раённага Дома культуры 25 снежня. Каляндарыкі і насценныя календары атрымаюць у падарунак міярчане і госці горада ўзамен на пластыкавыя крышачкі. 

Валанцёры пазнаёмяць наведвальнікаў экапляцоўкі з мэтамі і спосабамі рэалізацыі праекта, падзеляцца тэматычнымі буклетамі.


Як расказала куратар праекта “Новая жизнь в обмен на крышечки” па Міёрскім раёне Вольга Байкова, экапляцоўка пачне работу ў 15.00. У гэты час на сцэне РДК будзе ісці святочнае выступленне дзяцей і моладзі з міёрскага касцёла. Напрыканцы праграмы ўручаць удзячнасці валанцёрам праекта з Міёр.


— У Міёрах і Міёрскім раёне дзейнічае сямнаццаць пунктаў збору крышачак. Актыўную падтрымку праекту аказваюць маладыя хлопцы з райцэнтра Максім Дзяменцьеў, Віталь Шэнда, Яраслаў Арсоба, Уладзіслаў Дзямешка, Дзмітрый Крук, Дзяніс Лабецкі, Дзмітрый Лобаў, Аляксандр Сінкевіч. Дапамогуць яны і на экапляцоўцы, — гаворыць Вольга. — Нагадаем, для чаго нам патрэбны крышкі, падлічым, колькі сабралі за тры месяцы. Спадзяёмся, на экапляцоўку завітае шмат наведвальнікаў.

Фота для ілюстрацыі.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 291
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 951
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 673
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 883
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 904
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2019
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта