Авторизация
 

Андрэй ЖУГАР з Міёр. Дырэктар па паблішынгу ў карпарацыі “Wargaming”

 Шмат выхадцаў з Міёршчыны праявілі сябе ў мастацтве, літаратуры, сталі вядомымі тэлевядучымі, паспяховымі бізнесменамі, заслужанымі настаўнікамі, банкірамі, сцюардэсамі… Пералік можна працягваць. У ліку яркіх і перспектыўных Андрэй ЖУГАР. Ён дырэктар па паблішынгу міжнароднай карпарацыі “Wargaming”, знаёмай па сусветна папулярных гульнях “Свет танкаў”, “Свет караблёў” і “Свет самалётаў”. Зараз з галавой акунуўся ў авіяцыю. 

Андрэй нарадзіўся ў Наваполацку. Тата быў ваенным і служыў у Ветрына. Пасля таго, як Савецкі Саюз даў расколіну, сям’я пераехала на малую радзіму — на Міёршчыну. Андрэй пайшоў у трэці клас СШ №3. Вучыўся добра. З асаблівай цікавасцю займаўся англійскай мовай і вывучаў гісторыю, якую выкладалі Марыя Георгіеўна і Вітольд Антонавіч Ермалёнкі. Замежны прадмет вяла Галіна Аляксандраўна Урбановіч.
Недзе гадоў з чатырнаццаці Андрэй зацікавіўся авіяцыяй часоў Другой сусветнай вайны. Яе і захацеў старанна штудзіраваць. Нават экзамен здаваў не як звычайна. Да адказнага іспыту даследаваў пытанне Ціхаакіянскага канфлікту, грунтоўна паставіўся, правёў сур’ёзную працу і атрымаў дзясятку. У 2001-м такая адзнака была рэдкасцю, бо «дзесяцібалка» тады толькі ўводзілася.


З гадамі любоў да англійскай мовы мацнела. Каб памнажаць школьныя веды, Андрэй паступіў у лінгвістычны ўніверсітэт. Ужо восем гадоў як заняты ў буйной сусветнай карпарацыі “Wargaming”. Кампанія стварае папулярныя камп’ютарныя гульні. Цэнтральны офіс знаходзіцца ў Рэспубліцы Кіпр, цэнтры распрацовак — у Мінску, Кіеве, Санкт-Пецярбургу, Сіэтле, Чыкага, Сіднеі, Хельсінкі, Празе і іншых буйных гарадах. Калег па ўсім свеце — больш за чатыры тысячы, у Мінску — паўтары тысячы.


Андрэй Жугар у кампаніі на пасадзе дырэктара па паблішынгу. Прасцей кажучы, займаецца падтрымкай гульняў на рынку: інфармуе карыстальнікаў, вырашае розныя тэхнічныя праблемы, знаёміць з навінкамі і стварае рэкламу. Больш за чатыры гады працаваў з гульнёй “Свет танкаў”, менавіта гэты праект замацаваны за мінскім офісам. Апошнім часам заняўся любімай справай — ваеннай авіяцыяй. Цяпер курыруе гульню “Свет ваенных самалётаў”. Нарэшце вучнёўскія веды можа спаўна рэалізаваць.


— Шмат камандзіровак. І ў Кіпрскі офіс, і ў Штаты, і на еўрапейскія выставы, — прыадхіляе завесу прафесіі Андрэй. — У розных краях са сваёй камандай пабывалі. Але ж часта ў паездках шмат даручэнняў і клопатаў. Здараецца, што і горад толкам не магу пабачыць. Ды гэта ніколькі не засмучае. Наадварот, прыемна быць карысным агульнай справе.


Прыйшоў у кампанію кантэнтшчыкам — асвятляў навінкі праектаў, новыя гульнёвыя механікі. Каб быць прафесіяналам, трэба праекты ведаць знутры. Таму зямляк і сам, вядома, гуляе ў гульні. Называе іх забаўляльна-інфармацыйнымі. Яны развіваюць у пэўным напрамку, бо каб лічыцца фаварытам фартуны, зарабляць бонусы, трэба спасцігаць новую інфармацыю ў апісанні тэхнікі, ведаць яе характарыстыкі, удакладняць канкрэтныя гістарычныя моманты. Гэта зацягвае.


Акрамя цікавай прафесіі, Андрэя зацягвае і сям’я. І з ёю пабыць дома — найлепшая разрадка, дзе нотку весялосці і гарэзлівасці ўносіць шасцігадовы сын Эрык.


Паблішынг-дырэктар любіць кіно. У вольную хвілінку чытае кнігі, не праміне “падзарадзіцца” інфармацыяй пра авіяцыю. Марыць атрымаць лётную ліцэнзію. У тэорыі кіраваць самалётам умее, хоча паспрабаваць на практыцы.


Любіць Міёры, прыязджае сюды да родных. Тут шмат знаёмых, блізкіх людзей, сяброў. Паспяховага земляка цэняць, цікавяцца яго дасягненнямі. Не забываюцца на здольнага вучня і выкладчыкі СШ №3.

 Настаўніца англійскай мовы Галіна УРБАНОВІЧ не хавае эмоцый:

— Шчасце настаўнікаў — у вучнях, іх перамогах і дасягненнях. Так важна нам разгледзець юны талент, даць яму крылы (не падрэзаць!), навучыць паверыць у сябе, паказаць правільную мэту і адправіць у палёт. Андрэя вучыла з пятага па адзінаццаты клас. Запомніўся здольным, дапытлівым хлопчыкам. Ужо васьмікласнікам прымаў удзел у раённай алімпіядзе за дзявяты клас, і яму не хапіла толькі аднаго бала да першага месца, у наступныя гады ўпэўнена лідзіраваў. Займаўся ў класе з павышаным вывучэннем матэматыкі, але аддаваў перавагу англійскай мове.


Запомнілася школьная алімпіяда. Пасля складанага лексіка-граматычнага тэста і аўдзіравання вучні прыступілі да вуснага маўлення. Андрэй выказваўся ў пары з аднакласніцай Марынай Закрэўскай. Размаўлялі пра Англію, Японію з яе ўнікальнай культурай. Калі гаворка зайшла пра кулінарныя перавагі, Андрэй падзяліўся рэцэптам слівовага пірага, які ўмеў пячы сам. Слухаючы гэтых вучняў, я падумала, што з іх будзе толк. І Марына, і Андрэй паспяхова паступілі і скончылі лінгвістычны ўніверсітэт.


Андрэй быў маёй “правай рукой” у выхаваўчых мерапрыемствах, бліскуча спраўляўся з роляй вядучага віктарыны “What? Where? When?” (“Што? Дзе? Калі?”), “Halloween Party”… Дапамагаў весці адкрыты ўрок для “Школы маладога педагога”. Падчас студэнцтва прыязджаў і расказваў старшакласнікам пра факультэт міжкультурных камунікацый, дзе вучыўся і карыстаўся папулярнасцю ў тым ліку і ў выкладчыкаў. Я рада, што Андрэй знайшоў сваё месца ў жыцці, займаецца любімай справай. І, сам таго не чакаючы, праславіў родны горад ды школу на ўвесь свет.


Мне шанцавала на таленавітых і творчых вучняў, пра іх атрымаецца не адзін артыкул. Заўсёды вучыла іх марыць па-буйному “Dream big!” Са школы выпускаліся, вывучыўшы па-англійску і запомніўшы на ўсё жыццё: “Немагчымае магчыма, калі ты гэтага хочаш”, “У жыцці ты атрымаеш тое, пра што меў смеласць марыць”. Андрэй Жугар меў смеласць марыць па-буйному.

Дзеліцца ўспамінамі класны кіраўнік Святлана ЯЦКОЎСКАЯ:
— Я вучыла Андрэя з восьмага па адзінаццатага клас. Гэты клас стаў маім першым выпускам. Хлопец запомніўся крэатыўным, разумным, з гумарам, цікавым і цікаўным. Шмат чаго ведаў, меў нямала сяброў. Са школьнай парты дэманстраваў лідарскія якасці. Вылучаўся і па многіх гуманітарных дысцыплінах, выдатна разбіраўся ў камп’ютарах. Рада, што Андрэй знайшоў сябе, ажыццявіў мару, не шкадуе сіл і старання ў любімай справе. Міёршчына ганарыцца такімі разумнымі сынамі. 

P.S.: Пры выбары прафесіі вольна ці міжволі выбіраеш лёс. Звязаўшы яго з замежнымі мовамі, рана ці позна апынешся “ў патрэбны час у патрэбным месцы”. Калі гэтага хочаш. Believe, you CAN! Вер, ты зможаш! У кабінеце англійскай мовы СШ №3 імя Я. Томкі на сцяне напісана: “Карані адукацыі — горкія, а плады — салодкія”. Андрэй, твае “плады — салодкія”?

 

Алена БАСІКІРСКАЯ.

Фота з уласнага архіва А. Жугара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 291
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 951
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 673
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 883
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 904
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2019
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта