Авторизация
 

Чакаем здымкі на конкурс “Лепшыя моманты-2018”

 Праводзім год прыемнымі ўспамінамі — чакаем здымкі на фотаконкурс “Лепшыя моманты-2018”. З кожным днём танее каляндар, і хутка на класных дошках, у асабістых штодзённіках, на мабільных тэлефонах з’явіцца новая дата. Шчодрым быў 2018 год на сонечнае лета і багаты ўраджай, цёплую восень і своечасовы першы снег.

Спадзяёмся, у наведвальнікаў нашага сайта і падпісчыкаў групы “Міёрскія навіны” ў сацыяльных сетках сёлета адбылося нямала прыемных падзей, папоўнілася скарбонка незабыўных уражанняў.

 

Фотаздымкі на конкурс “Лепшыя моманты-2018” з апісаннем занатаваных у кадры падзей дасылайце ў групу “Міёрскія навіны” “Укантакце” (тут у конкурсным альбоме размесцім усе фота) або на электронны адрас s.katrin.r@mail.ru. Лепшыя здымкі апублікуем на старонках газеты.

  

Узрост канкурсантаў неабмежаваны. Месца пражывання не мае значэння.

Вынікі фотаспаборніцтва падвядзём 28 снежня. Для пераможцаў — прызы.

 

Прадстаўляем першых ўдзельнікаў

 Таццяна Янушонак пражывае ў райцэнтры, выкладае беларускую мову і літаратуру ў Новапагосцкай школе. “Стала хроснай маці, гэта адказна і ганарова. Такі самы адметны момант 2018 года, — піша Таццяна. — Спадзяюся апраўдаць давер бацькоў свайго хросніка”.

 

Мінчанка Вольга Байкова штомесяц бывае ў нашым горадзе. Яна куратар праекта “Новая жизнь в обмен на крышечки” па Міёрах і Міёрскім раёне. Валанцёрства стала для Вольгі прыемнай падзеяй у гэтым годзе. “2018-ы стаў для мяне шчаслівым. Дачушка Анжэліка пайшла ў першы клас, а сынок Сашка ў дзіцячы садок, — расказвае канкурсантка. — Радасны перыяд пачаўся з першай паездкі ў Міёры і ўдзелу ў праекце. Мы шмат зрабілі, у горадзе і раёне з’явілася шаснаццаць пунктаў збору крышачак, далучаюцца новыя валанцёры. Люблю ваш горад і яго жыхароў. Прыязджаю як дадому. Міёры даюць мне энергію ісці наперад”.

Кацярына РЫНКЕВІЧ,

s.katrin.r@mail.ru

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 ноября 2021
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Именины 28 ноября 2021
Григорий, Дмитрий, Никита, Николай, Петр, Самсон, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта