Авторизация
 

“Цуды ўмелых рук” 15 чалавек Міёрскага краю адзначаны ў намінацыях

 Падведзены вынікі раённага конкурсу творчасці інвалідаў “Цуды ўмелых рук”. Ён праводзіцца ў другі раз, сёлета ўдзельнічалі 15 чалавек. Здзівілі фантазіяй і парадавалі талентамі. Вызначыць пераможцаў было складана, таму кожнаму прысудзілі асобную намінацыю. 

“Стварэнне” — работы Людмілы Бакевіч. Яна займаецца ў гуртку пры тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Падабаецца тварыць з гліны і кардону.


Кацярына Дзіянава і Дзмітрый Васюцёнак. Хлопец стаў наведваць аддзяленне нядаўна. Творчы і таленавіты. У работах маці і сына прасочваецца цішыня і супакой, загадкавасць. Іх намінацыя — “Космас”.

   

“Сапраўдным мастаком” прызналі Дзмітрыя Віткоўскага. Малады чалавек — галоўны пейзажыст і жывапісец аддзялення. Яго часта бачаць на вуліцах горада з вялізнымі ватманамі, рукзакамі з фарбамі. Бярэ, так бы мовіць, маштабам. А яго карціны — родныя краявіды, храмы Беларусі — бачны здаля.

  
Сафія Гуз адзначана ў намінацыі “Творчае майстэрства”. Вачыма не бачыць, свае ўнікальныя работы стварае сэрцам. Праяўляе сябе ў розных тэхніках: бісерапляценне, пляценне з газетных трубачак, кераміка і іншыя.

  
Людміла Гугала ў конкурсе ўдзельнічае другі раз. Прадставіла вырабы, вязаныя кручком. Перамагла ў намінацыі “Вельмі ўмелыя ручкі”.

  
Наталля Дубік цікавіцца керамікай. Стварыла “Лепшую аўтарскую работу”. Цяпер знаходзіцца на адаптацыі ў цэнтры рабочым зялёнага будаўніцтва. Працуе ў цяпліцы.

  
 “Паштоўку года” прадставіла Алена Дарожка. Працавітая і старанная, дапамагае маці па гаспадарцы. “Кавалачак лета”, — так ахарактарызавалі яе работу.

  
Максім Жугар атрымаў намінацыю “Яркі жывапіс”. Таксама аддае перавагу вялікім фарматам. Вывучае колеры і іх спалучэнні, якія ўдала выкарыстоўвае ў сваіх карцінах. Стварае работы з прыродных матэрыялаў і кардону. Сёлета яго макет—  сядзібу Рэпіна Здраўнёва — прадстаўлялі на абласным конкурсе.

  
Васіль Кайнараў захапляецца маляваннем сцягаў розных краін. Яго намінацыя — Вакол свету”. Галоўнае пажаданне — пабываць у тых месцах, сімволіку якіх стварае.

  
Намінацыя “Міс крэатыў” прысуджана Анастасіі Кулянок. Пра такіх кажуць “спартсменка, камсамолка і проста прыгажуня”. Насця спявае, спрабуе свае сілы ў кераміцы, дапамагае работнікам аддзялення.

  
“Міс стараннем” назвалі Дзіяну Мельнікаву. Адкрытая і вясёлая дзяўчына наведвае гурткі ў цэнтры, выпраменьвае пазітыў і станоўчую энергію. Лепіць работы з гліны і любіць іх размалёўваць.

  
Ірэна Марціноўская ўдзельнічае ў конкурсе ўпершыню. “Часцінка душы” — так названы яе вязаныя рэчы. Ірэна — сапраўдны дызайнер адзення.

 
Званне “Таленавіты кераміст” заслужыў Юрый Савуць. Прыходзіць у аддзяленне кожны дзень, не прапускае заняткі. Сваімі рукамі рыхтуе гліну для ўсіх аматараў лепкі.

 
Дыпломам “Фотамастака” адзначаны Сяргей Сушко. Яго друкаваная прадукцыя — календары, буклеты, візітныя карткі — стала брэндам тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

 
— Вялікі дзякуй за смеласць, зацятасць і карпатлівую працу.

Прыемна, што дзеліцеся часцінкай сваёй душы.

Жадаю моцнага здароўя, невычэрпнага энтузіязму і новых ідэй,

— віншавала ўдзельнікаў арганізатар конкурсу Наталля Пяткевіч.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Алена ПЛЕХТАН,
інструктар па працатэрапіі ТЦСАН.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 291
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 951
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 673
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 883
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 904
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2019
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта