Авторизация
 

“Круглы стол” у Міёрскім ТЦСАН

 “Круглы стол” у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, прымеркаваны да Дня інвалідаў, атрымаўся інфармацыйна насычаным і пазнавальным. Размаўлялі пра духоўнае і свецкае, пра бяспеку і паслугі, спорт і здароўе.

Удзельнікаў сустрэчы вітала намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аксана Ашурка. Падкрэсліла, што наведванне ТЦСАН — прыемнае і чаканае, нават калі нагода не святочная. Кожны чалавек мае таленты, аднак не ўсе могуць іх раскрыць. У тэрытарыяльным цэнтры дапамагаюць развіваць здольнасці, пераадольваць цяжкасці. Пажадала, каб жыццё складвалася з імгненняў шчасця, і моцнага здароўя.


А яно, на жаль, часта падводзіць. Раней тых, хто хварэе, называлі ўбогімі — інакш адоранымі. Гэта значыць, што яны побач з Богам, на слабых у яго асаблівыя планы. Згодна са слоўнікам Даля, інвалід — гэта воін, які страціў працаздольнасць праз траўму, раненне. Сапраўды, многія людзі з абмежаванымі магчымасцямі не здаюцца і стараюцца напоўніць сваё жыццё цікавымі падзеямі, прыемнымі сустрэчамі, карыснымі справамі.


Настаўніца нядзельнай школы Таццяна Пацеенак заклікала працаваць над сваёй душой. Ад нас залежыць, якой яна адыдзе ў іншасвет. Асабліва важна маліцца, усвядоміць сваю залежнасць ад грахоў і пастарацца ад іх адмовіцца ў Калядны пост. Запрашала наведаць ня- дзельную школу.


Сітуацыю па пажарнай бяспецы апісаў начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Віталь Ганін. Колькасць загаранняў павялічылася, у агні гінуць людзі. Хутка Новы год. Важна правесці яго без здарэнняў, а для гэтага правільна ўстанавіць елку і ўпрыгожыць яе, асцярожна карыстацца піратэхнікай.


На вадаёмах першы лёд. Яшчэ нетрывалы, але рыбакоў гэта не спыняе. Згодна з рашэннем райвыканкама, выходзіць на лёд нельга, калі яго таўшчыня менш за сем сантыметраў. Віталь Аляксандравіч паказаў відэаролік, як выратавацца з палону вады самому і дапамагчы тонучаму.


Пра паслугі, якія аказвае тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва інвалідам і адзінокім пажылым людзям, гуманітарныя праекты ў раёне расказала намеснік старшыні ТЦСАН, старшыня Міёрскай пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку” Ліліяна Батарчук. Людзі з абмежаванымі магчымасцямі маюць права на тэхнічныя сродкі для рэабілітацыі. Работнікі ТЦСАН дапамогуць іх атрымаць. Некаторыя выдаюць бясплатна, іншыя прадастаўляюць са значнай зніжкай.
Калі хвароба наступае, бяжым у аптэку. Загадчыца раённай паліклінікі Анжэліка Няміра заўважыла, што некаторыя прэпараты адпускаюць толькі па рэцэпце. Калі ўзніклі пытанні, неабходна звяртацца да ўчастковага тэрапеўта ці ва ўрачэбную камісію (кабінеты 25 і 26 у паліклініцы).


Немагчыма ўмацаваць арганізм без здаровага ладу жыцця. Яго неад’емная частка — фізічная нагрузка. Дзе і чым заняцца, расказала загадчык сектара спорту і турызму Ларыса Малецкая. Дзейнічае адноўлены фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Прадугледжаны заняткі для розных груп насельніцтва, экскурсіі па гарадах Беларусі.


Фінансавую граматнасць удзельнікаў сустрэчы павышала галоўны спецыяліст “Беларусбанка” Галіна Рубанік. Падкрэсліла выгоды, якія прадастаўляе сваім карыстальнікам пластыкавая картка “Бархат”. Разлічваешся безнаяўнымі — атрымліваеш бонусы ад банка. Тым больш, аплаціць паслугі можна дома на канапе.


Зімой часта падкрадваецца хандра. Сакрэтам, як з ёй змагацца, падзялілася псіхолаг Ала Федарэц. Есці бананы і апельсіны, займацца пальчыкавымі гульнямі, больш адпачываць. Прапанавала псіхалагічную зарадку з моўнымі ўстаноўкамі на поспех і самаўнушэнне. Бадзёрыя і ўпэўненыя ў сабе ўдзельнікі “круглага стала” дружна выконвалі практыкаванні і ўсміхаліся. А смех, дарэчы, падаўжае жыццё ў сярэднім на чатыры гады.


Напрыканцы падвялі вынікі раённага конкурсу сярод інвалідаў “Цуды ўмелых рук”, які праводзіў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Пераможцы атрымалі дыпломы і падарункі ад арганізатараў. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 291
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 951
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 673
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 883
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 904
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2019
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта