Авторизация
 

Акцыя ў міёрскім універсаме “Родны кут”

 Заключны этап рэспубліканскай прафілактычнай акцыі прайшоў 30 лістапада ва ўніверсаме “Родны кут”. Тым, хто прыходзіў за пакупкамі, супрацоўнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях, цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, актывісты праваслаўнай моладзі Міёршчыны нагадалі правілы бяспекі пры абыходжанні з цыгарэтай.

ШКОДНАЯ звычка прыводзіць да праблем са здароўем, а часам забірае жыццё. Курэнне ў ложку — адна з галоўных прычын гібелі людзей на пажарах. Трагічныя выпадкі здараліся і ў нашым раёне.


— Мэта акцыі — звярнуць увагу грамадскасці да праблемы курэння як прычыны пажараў, — адзначае інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС Дзмітрый Плотнікаў. — Сёлета ў раёне агонь забраў жыццё аднаго чалавека. Прычына не звязана з цыгарэтай. Аднак прафілактычную работу ў гэтым напрамку праводзім пастаянна.


ПА-РОЗНАМУ ўспрымалі акцыю наведвальнікі. Адны хуценька прабягалі міма, іншыя ахвотна згаджаліся паўдзельнічаць у конкурсах. Практыкаваліся ва ўстаноўцы аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Для спаборніцтва спатрэбіліся прыбор і шурупавёрт. Як заўважыў Дзмітрый Плотнікаў, да выратавальнікаў часам паступаюць званкі з просьбай устанавіць апавяшчальнік. Гэта можна зрабіць самастойна. Здзівіла, што не ўсе дарослыя ведаюць нумары экстраных служб, блыталі пажарную з газавай ці хуткую дапамогу з міліцыяй. За ўдзел у конкурсах атрымлівалі лістоўкі і цукеркі. А ёмістасць для цыгарэт засталася пустой.


— Колькі жыву, ніводнай цыгарэты не спрабавала, — заўважыла сталая жанчына.
— Ведаю, наколькі згубная гэта звычка. Аднойчы давялося ратаваць чалавека, які закурыў у ложку, — расказала адна з удзельніц.
— Раней курыў, але кінуў, — усміхнуўся мужчына.
— А ў нас з сабой цыгарэт няма, — адказалі два юнакі.


ЗАБАРАНІЦЬ курыць дарослым людзям нельга, а нагадаць пра згубныя наступствы гэтай звычкі — неабходна. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 977
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 592
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 449
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 013
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 736
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 920
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 944
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 января 2019
Анатолий, Григорий, Зиновий, Макар, Павел, Петр

Именины 22 января 2019
Захар, Павел, Петр, Антонина, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта