Авторизация
 

Нераўнадушныя людзі наведалі Міёрскі карэкцыйны цэнтр

 “Мы — дети солнца, а дети солнца дожны нести тепло и свет”, — гучыць знаёмая песня, якую можна назваць неафіцыйным гімнам карэкцыйнага цэнтра. Актавую залу ўпрыгожваюць паветраныя шары і яркія малюнкі выхаванцаў установы. У дзень адчыненых дзвярэй тут чакаюць гасцей.


 “У календары нездарма з’явіўся Міжнародны дзень інвалідаў. Ён прымушае задумацца пра самае важнае і не дазваляе ачарсцвець душой. Магчыма, не мы дапамагаем дзецям-інвалідам, а яны дапамагаюць нам заставацца ўважлівымі і чулымі”, — лічыць дырэктар раённага Цэнтра карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі Святлана БАКЕВІЧ.

КОЖНЫ год у Міжнародны дзень інвалідаў у цэнтры карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі адбываецца сяброўская сустрэча. Прыходзяць нераўнадушныя людзі, каб правесці час разам з выхаванцамі і педагогамі, даведацца пра іх буднія справы і святочныя клопаты, радасці і праблемы, поспехі і складанасці.


 З падарункамі завіталі старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак, начальнік аддзела па адукацыі Аляксандр Жук. Цэлую скарбонку сюрпрызаў, сабраных падчас акцыі “Адчыні сэрца для дабрыні”, прынеслі дырэктар раённага Цэнтра дзяцей і моладзі Валянціна Мітрафанава і метадыст Вераніка Шамінка. Творчае прывітанне і сувеніры сваімі рукамі падрыхтавалі выхаванцы дзіцячага сада №3. Добры сябар і часты госць — пастар евангельскай царквы “Благадаць” Валянцін Гоч.

Дзякуючы яму ў міёрскага карэкцыйнага цэнтра з’явіліся памочнікі ў Паўночнай Ірландыі. Замежныя валанцёры правялі ў сваёй краіне дабрачынную акцыю, у выніку якой ва ўстанове абсталявалі сэнсарны пакой — адно з любімых месцаў у выхаванцаў.


 ЗАБАЎЛЯЛЬНУЮ праграму правялі з дзецьмі супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Таццяна Шульга і Ала Федарэц. Стварылі ўтульную зімовую атмасферу з гірляндамі сняжынак, гульнямі ў снежкі, снегавіком, эстафетамі і карагодамі. Радасных момантаў дадалі вясёлыя клоуны з мыльнымі пузырамі.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 291
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 951
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 673
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 883
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 904
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2019
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта