Авторизация
 

Каб не сарвалася паездка для дзяцей

 У непаўналетніх грамадзян Рэспублікі Беларусь нярэдка ўзнікаюць цяжкасці пры перасячэнні дзяржаўнай граніцы ў пунктах пропуску Полацкага пагранатрада. Прычына таму — заканчэнне тэрміну дзеяння дакументаў, а таксама адсутнасць пісьмовых дазволаў іх законных прадстаўнікоў на выезд. 

У лістападзе сёлета ў пункт пропуску прыбыла сям’я з дзіцём. Накіроўваліся ў Латвійскую Рэспубліку. Бацькі не праверылі загадзя тэрмін дзеяння яго пашпарта, які закончыўся яшчэ ў верасні. Праз граніцу непаўналетняга не прапусцілі, запланаваную паездку прыйшлося адмяніць. Часам дзеці самастойна ці ў суправаджэнні родзічаў накіроўваюцца ў суседнія рэспублікі без пісьмовай згоды на выезд законных прадстаўнікоў.


Каб паездка не сарвалася, у выпадку выезду дзіцяці з родзічамі ці ў складзе арганізаванай групы (экскурсія, адпачынак і іншае), патрабуецца згода абодвух бацькоў, калі накіроўваецца на аздараўленне — аднаго з іх. Непатрэбна згода, калі перасякае мяжу з адным з бацькоў.


Як сведчыць артыкул 18 Закона Рэспублікі Беларусь ад 20.09.2009 года №49-3, пісьмовая згода законнага прадстаўніка на выезд з Рэспублікі Беларусь непаўналетняга павінна быць засведчана:


-натарыусам ці іншай службовай асобай, якая мае права на гэта (да ўпаўнаважаных належаць кіраўнік і яго намеснікі, сакратар і член мясцовага выканаўчага і распарадчага органа ў населеных пунктах, дзе няма дзяржаўных натарыяльных кантор і бюро. У гэтым пераліку не значацца ЖЭСы, куды часцей за ўсё звяртаюцца законныя прадстаўнікі непаўналетніх, каб заверыць згоду на выезд за мяжу. Аднак, калі яна афармляецца для прад’яўлення ў пасольства замежнай дзяржавы і атрымання візы, варта ўдакладніць загадзя, ці прымаюць запэўненую не натарыусам);
-службовай асобай падраздзялення па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па месцы жыхарства законнага прадстаўніка ці непаўналетняга;
-кампетэнтным органам ці службовай асобай замежнай дзяржавы.


Нагадваем: пры планаванні замежных паездак уважліва праверце ўсе неабходныя дакументы. На іх старонках не павінна быць плям, пашкоджанняў і непатрэбных запісаў.

Фота для ілюстрацыі.
Аляксандр ЛУКША,
законны прадстаўнік
Полацкага пагранатрада.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 522
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 73 974
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 41 820
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 847
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 36 568
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 491
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 476
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 февраля 2019
Александр, Алексей, Андрей, Аркадий, Борис, Василий, Георгий, Дмитрий, Иван, Иосиф, Кирилл, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Федор, Юрий, Анна, Екатерина

Именины 16 февраля 2019
Адриан, Василий, Владимир, Иван, Михаил, Николай, Павел, Роман, Тимофей, Анна, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта