Авторизация
 

Маршрут 106. Аўтастанцыя — Міёрская ЦРБ

 Гарадскі аўтобус курсіруе ў Міёрах з трэцяга снежня два разы на дзень. Па маршруце аўтастанцыя — бальніца праехала наша карэспандэнтка.

Кошт праезду ў гарадскім аўтобусе — 55 капеек, як і ў буйных гарадах. Мяркуючы па колькасці пасажыраў на адным з ранішніх рэйсаў, маршрут запатрабаваны. Але яшчэ многім не па шляху. 

КАНЕЦ працоўнага дня ў панядзелак, трэцяга снежня, застаў непадалёку ад аўтастанцыі. Да дома паўгадзіны пешшу. Пад нагамі яшчэ белы дыван, а зверху час ад часу капае штосьці сярэдняе паміж снегам і дажджом. Узгадала, што з гэтага дня павінен хадзіць гарадскі аўтобус. Якраз вечарам пасля 17.00. Хоць маршрут у аб’езд горада, але лепш дваццаць хвілін пакатацца, чым прагуляцца ў не зусім утульнае надвор’е. Накіроўваюся на аўтастанцыю.


— Аўтобус па горадзе адпраўляецца ў 17.10. Білеты ў вадзіцеля, — паведамляе касір.
На гадзінніку 17.00. Ля платформы два аўтобусы. Адзін скіруецца па маршруце “Міёры-Наўгароды”, таблічка на другім — “106. Аўтастанцыя — Міёрская ЦРБ. Вул Кірава, Камуністычная”. “Вось ён, доўгачаканы гарадскі аўтобус. Не малы, не вялікі. Не мяккі, не цвёрды. У далёкую дарогу на такім ехаць, можа быць, і не вельмі зручна, а для блізкіх адлегласцей добры варыянт”, — разважаю сама з сабой у думках. Больш пагутарыць няма з кім.


— А колькі білет каштуе? — пытаюся ў вадзіцеля.
— Пяцьдзясят пяць капеек.
Разлічваюся за праезд, атрымліваю білет. Трэба захаваць яго на памяць пра першую паездку на міёрскім гарадскім транспарце.
З АЎТАСТАНЦЫІ аўтобус ад’язджае дакладна ў 17.10 з адным пасажырам. На прыпынку ля лазні чакае жанчына. Наступны прыпынак — могілкі. Тут нікога, але стаім некалькі хвілін. Заўважаю, што вадзіцель пастаянна кантралюе час па мабільным тэлефоне. Жанчына выходзіць ля дзіцячага сада №3 і цікавіцца, дзе чакаць аўтобус заўтра раніцай. Выязджаем на трасу, і праз пяць хвілін мы ля бальніцы. Тут чакае адзін пасажыр. Роўна 17.33, згодна з раскладам. Яшчэ колькі хвілін пешшу, і я дома. Па часе дарога заняла столькі, колькі і пешая прагулка. Толькі з большым камфортам.


 РАНІЦАЙ наступнага дня зноў скіравалася на аўтастанцыю. На гэты раз проста з-за цікавасці: колькі будзе пасажыраў. Давялося выйсці з дому на паўгадзіны раней звычайнага. На ўсялякі выпадак з сабой парасон: абяцалі дождж. Пакуль на дварэ па-зімоваму прыемна, можна прайсціся. У 7.20 на аўтастанцыі чатыры пасажыры.


— Скажыце, калі ласка, вы на гарадскі аўтобус? — пытаюся ў іх.
— Так. Ён з платформы адпраўляецца.
А вось і аўтобус. Не такі, як учора вечарам. Але таксама даволі ўтульны. Ад’язджаем у 7.25. Пералічваю пасажыраў, разам са мной восем. Бачу педагогаў з трэцяй школы і работнікаў бальніцы. На наступным прыпынку заходзяць яшчэ два чалавекі. Вітаюся са знаёмай, ёй на працу ў бальніцу.


— Учора таксама на аўтобусе ехала, людзей менш было, — гаворыць яна. — У добрае надвор’е і пешшу можна дайсці, але цяпер зручней на транспарце.


З ПРЫПЫНКУ ля дзіцячага сада №3 аўтобус ад’язджае з невялікай колькасцю вольных месцаў.
— Маршрут будзе запатрабаваны, — заўважае знаёмая. — Такім чынам зручна адсюль у цэнтр дабірацца.
Большасць выходзіць ля бальніцы. Заходзяць новыя пасажыры. У іх ліку жанчына з двума дзецьмі. Відаць, вучні малодшых класаў. Чакаюць аўтобус на прыпынку “Дзіцячы сад №2”.


— Выходзіце? Ну шчасліва. А мы да канечнай, — кажа хтосьці знаёмай, калі пад’язджаем да кінатэатра.
Таксама сыходжу на гэтым прыпынку. А вось і абяцаны дождж. Парасон спатрэбіўся. Гляджу ўслед аўтобусу, які скіраваўся на аўтастанцыю, і па-добраму зайздрошчу тым, чые маршруты на працу, дадому і па справах супадаюць з рухам гарадскога транспарта.


Пад нагамі снежная каша. Зверху церушыць дождж. Наперадзе шлях у рэдакцыю ў Пад’ельцы. Туды гарадскі аўтобус не едзе. На тратуары па вуліцы Ізварына размінаюся з пешаходамі, якія спазняюцца на работу ў горад. 

Фотаматэрыял аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ,
s.katrin.r@mail.ru

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 980
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 596
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 460
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 017
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 739
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 922
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 946
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 января 2019
Анатолий, Григорий, Зиновий, Макар, Павел, Петр

Именины 22 января 2019
Захар, Павел, Петр, Антонина, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта