Авторизация
 

Пра спадчыну Міёршчыны расказваў “бажэнаўцам” краязнаўца Вітольд Ермалёнак

 У Год малой радзімы шмат гаворым пра родныя мясціны, прыгадваем іх нядаўняе мінулае, цікавімся сівой даўніной. І здзіўляемся, колькі яркіх падзей, імён, фактаў тоіцца ў гісторыі, здавалася б, непрыкметных сёння вёсак і невялікіх гарадоў. Пра спадчыну Міёршчыны расказаў “бажэнаўцам” госць клуба Вітольд Ермалёнак.

ДЛЯ расповяду пра міёрскую даўніну, вывучэннем якой краязнаўца займаецца больш за сорак год, адна гадзіна — кропля ў акіяне часу. Як заўважае Вітольд Антонавіч, знаёмства з родным краем — неабсяжнае. Аднак ужо з першых хвілін усведамляеш: нам ёсць чым ганарыцца.

  
З сабой настаўнік прынёс уласныя кнігі, што змяшчаюць набыткі яго краязнаўчай працы. Пачаў з выдання “Цярністы шлях паўстанца-скульптара”, прысвечанага ўраджэнцу вёскі Забалоцце Генрыху Дмахоўскаму. Яго называе зоркай першай велічыні сярод вядомых выхадцаў з Міёршчыны. Удзельнік паўстанняў 1830-1831 гг. і 1863 года, адзін са стваральнікаў саркафага Напалеона, аўтар бюстаў Тадэвуша Касцюшкі, Джорджа Вашынгтона, Бенджаміна Франкліна, Томаса Джэферсана. Быў вымушаны хавацца ад палітычных праследаванняў у Францыі. У эміграцыі ў ЗША адкрыў школу скульптараў і ўласную майстэрню. На радзіму вярнуўся ў пачатку 1860-х, падчас паўстання 1863 быў рэвалюцыйным камісарам Дзісенскага павета, загінуў у баі. Пахаваны ў Докшыцкім раёне. На малой радзіме Дмахоўскага ў Забалоцці ўстаноўлена мемарыяльная дошка. Назваць у гонар таленавітага і вядомага земляка адну з вуліц Міёр ці прысвоіць яго імя дзіцячай школе мастацтваў — слушная прапанова ад Вітольда Ермалёнка.

  
 ПАЗНАВАЦЬ свой край лепш не ў бібліятэцы ці інтэрнэце, а падчас вандровак. У гэтым перакананы гісторык. Разам з удзельнікамі гуртка “Арганаўты мінулага” здзейсніў шмат падарожжаў па Міёршчыне. Сабраны матэрыял паслужыў асновай для выдання “Чароўныя пярсцёнкі Міёршчыны. Краязнаўчыя маршруты па Міёрскім раёне”. У кнігу ўвайшлі “малы залаты” і “бронзавы” пярсцёнкі. Першы — гэта 160 кіламетраў і тры дні на веласіпедах па вёсках Чэрасы, Сушкі, Дрыгучы, Лявонпаль, Ідолта і іншых. “Бронзавы пярсцёнак” — вывучэнне помнікаў археалогіі. У планах новыя выданні гэтай серыі.

  
На памяць пра сустрэчу ў госця засталіся сувеніры ад бібліятэкараў і “бажэнаўцаў”. Многія пажадалі набыць яго кнігі.
ПАСЛЯ пазнавальнай гадзіны пасяджэнне прадоўжылася ва ўтульнай, па-асенняму ўпрыгожанай кляновым лісцем зале. Кіраўнік “Бажэны” Ірына Гушча адзначыла, што год для іх быў добрым і багатым на падарожжы і цікавыя сустрэчы. Прымалі ў гасцях пісьменніка-земляка Славаміра Даргеля, дзісенскі клуб “Залаты ўзрост”, педагогаў-ветэранаў Міёршчыны. Падарожнічалі па Дзісне, Нясвіжы і Міры, Смаргоні. Двойчы наведаліся ў Пераброддзе на “Мацейкаву сялібу” да гаспадыні Галіны Паўлоўскай, асвоілі азы воўнавай акварэлі.


Крэатыўна павіншавалі імяніннікаў восені. Дарылі падарункі, у тым ліку і змайстраваныя ўласнымі рукамі, жартоўныя вершаваныя радкі, добрыя пажаданні.


Абмяркоўваючы планы на наступны год, “бажэнаўцы” вырашылі адправіцца ў вандроўку па адным з чароўных пярсцёнкаў Міёршчыны. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 985
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 868
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 522
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 265
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 634
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 975
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 989
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Именины 12 декабря 2018
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта