Авторизация
 

У Міёрскім ТЦСАН восень была карункавая

 Восень розная: залатая, грыбная, рабінавая. Якой яна будзе, залежыць ад нас. У жанчын, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і суправаджальнага пражывання тэрытарыяльнага цэнтра, гэта восень была карункавай.

Мудрыя казалі: “творчасць забівае старасць”. Чалавек у пастаянным пошуку рухаецца насустрач здароўю і доўгажыхарству. І цяпер, калі на дварэ холадна, настаў час разважанняў, смачнага чая і прыемнай меланхоліі, можна рукадзельнічаць.


На занятках гуртка “Школа ручной творчасці” пад кіраўніцтвам чулай і ўважлівай Міраславы Плотнікавай наведвальніцы вяжуць прыгожыя шалі. У такой дакладна не застанешся без увагі. Выраб, які зробіць вобраз унікальным, ствараецца кручком. Міраслава дапаможа выбраць матэрыял, схемы і растлумачыць апісанне.


Запрашаем пажылых грамадзян, якія хочуць сагрэцца пад казачнымі карункамі самі і сагрэць родных, на заняткі. Адрас: г. Міёры, вул. Камуністычная, 36-2 (другі паверх). Тэлефон 4 21 44.


Святлана РЫНКЕВІЧ,
загадчыца аддзялення. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 985
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 868
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 522
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 265
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 634
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 975
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 989
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Именины 12 декабря 2018
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта