Авторизация
 

У паштальёна з Іста Сафіі МЕЛЬНІКАВАЙ дзве сумкі з таварамі, адна з перыёдыкай

 Паштальён з Іста Сафія МЕЛЬНІКАВА ў ліку галоўных складнікаў сваёй прафесіі называе дысцыплінаванасць, цярплівасць і вынослівасць.

Жартуюць, што няма нічога больш пастаяннага, чым часовае. Амаль трыццаць год мінула з той пары, калі Сафіі Іванаўне прапанавалі на некаторы час замяніць паштальёна ў Істаўскім аддзяленні сувязі.

ДЗВЕ сумкі з таварамі, адна з перыёдыкай. Такі штодзённы багаж сельскага паштальёна ў адной з найбольш аддаленых ад райцэнтра мясцовасцей. Па звыклым маршруце Сафія Мельнікава адпраўляецца ў другой палове дня. Дачакаецца пошту на колах, перадасць начальніку перасоўнага аддзялення квіткі плацяжоў, забярэ свежую перыёдыку і заказаны тавар, напакуе сумкі — і ў добры шлях.


— Падабаецца гэта справа. Дакладна акрэслена, што і як трэба рабіць, — гаворыць субяседніца. — Сама родам з Іста, усіх ведаю. Праўда, калі толькі ўладкавалася на працу і абслугоўвала суседнія вёскі, спатрэбіўся час, каб запомніць назвы вуліц і нумары дамоў. Нават план маршрута ў сшытку складала.


АСВОЙВАЛА паштовую справу адразу на практыцы. У дыпломе прапісана сельскагаспадарчая спецыяльнасць. Вучылася ў Лужаснянскім тэхнікуме, завочна скончыла акадэмію ў Горках. Працавала на Магілёўскай бройлернай птушкафабрыцы. Прычынай вярнуцца ў родныя мясціны стала кватэрнае пытанне. У колішнім саўгасе “Дзісенскі” маладыя сем’і атрымлівалі жыллё. Разам з мужам Віктарам, ураджэнцам Магілёўшчыны, прыехалі ў Міёрскі край, працаўладкаваліся ў гаспадарку. Пасля водпуску па доглядзе за дзіцём Сафію Іванаўну запрасілі на пошту.


— У студзені наступнага года набяжыць дваццаць восем год паштальёнскага стажу, — усміхаецца яна. — У пачатку дзевяностых тры паштальёны ў аддзяленні працавалі, цяпер я адна засталася. Колькі паштовак на святы дасылалі, пісьмы пісалі. Зараз толькі афіцыйная перапіска.


ТЭРЫТОРЫЯ абслугоўвання — восем населеных пунктаў. Жылыя дамы ў некаторых пералічыш на пальцах адной рукі. Усяго сто два двары і сто восемдзесят чатыры чалавекі, з якіх дзевяноста тры пенсіянеры. Чакаюць паштальёна, каб пагартаць свежыя газеты і часопісы. Большасць выпісвае раённае выданне і “СБ. Беларусь Сегодня”, у дадатак — “Народный доктор”, “Добрый сосед”, “Друг пенсионера”. Пастаянны попыт на прадукты харчавання. Алей, цукар, крупы, кава ці чай, ласункі з бясплатнай дастаўкай на дом — выгадна і зручна. У паштальёна можна заплаціць за мабільную сувязь і камунальныя паслугі, скарыстацца ўсім асартыментам паштовых прапаноў.


— Лёгка ладзіць з людзьмі. Сяльчане да мяне добра адносяцца, і я да іх таксама, — гаворыць Сафія Іванаўна. — Расказваюць пра свае справы і клопаты, у халоднае надвор’е прапаноўваюць гарачы чай.


НА капрызы нябеснай канцылярыі паштальён увагі не звяртае. І ў дождж, і ў мароз шпарка крочыць па сельскіх дарогах. З прастуднымі захворваннямі незнаёма. Ці то праца загартавала, ці то ўласныя пчальнікі трымаюць у тонусе імунітэт.


— Пчол сама даглядаю. З дзяцінства з імі. Тата быў пчаляром, мама гэту справу асвоіла, і мяне навучылі, — расказвае Сафія Іванаўна.
Акрамя пчальніку на падворку гаспадароў Мельнікавых карова з цялём, птушка, карасі ў сажалцы, агарод. Спраўляюцца ўдваіх. Дапамагаюць дарослыя дзеці, калі наведваюцца на выхадныя і ў водпуск. Сын Уладзімір жыве ў Віцебску, займаецца зборкай мэблі. Дачка Ганна з сям’ёй пражывае ў Міёрах. Працуе выхавальнікам у дзіцячым садку, куды водзіць сваіх дачушак-блізнятак Машу і Ксюшу. Любімых унучак чакаюць у госці. Маленькія добра запомнілі, куды бабуля кладзе яркія часопісы, якія для іх выпісвае, і павітаўшыся, хутчэй бягуць за свежай дзіцячай перыёдыкай. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 987
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 872
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 525
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 268
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 646
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 977
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 991
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Именины 12 декабря 2018
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта