Авторизация
 

Акцыя “Бяспечная дарога ў школу” праводзіцца на Міёршчыне

 Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці з 3 па 14 снежня праводзіць акцыю “Бяспечная дарога ў школу”. Папярэдзіць дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам непаўналетніх, нагадаць бацькам пра адказнасць за бяспеку дзяцей пры перавозцы і наяўнасць флікераў у цёмны час сутак падчас пешых прагулак. Такія мэты прафілактычнага мерапрыемства.

Як трэба паводзіць сябе на дарозе, супрацоўнікі ДАІ нагадваюць на сустрэчах у школах і дзіцячых садах. Актыўнасць і непаседлівасць часам прыводзіць да аварый. Дзеці могуць не заўважыць аўтамабіль, разгубіцца ў непрадбачанай сітуацыі. Здараюцца наезды і па віне вадзіцеляў. Калі да пешаходнага перахода набліжаецца дзіця, трэба плаўна знізіць хуткасць і падрыхтавацца ў любы момант затармазіць. Прыклад паводзін і настаўнікі на дарозе для малых перш-наперш іх бацькі. Важна разам вывучаць правілы дарожнага руху, разбіраць чужыя памылкі і не дапускаць уласных.

Нагадваем патрабаванні да перавозкі дзяцей. Да пяці год — у дзіцячым утрымлівальным прыстасаванні. Старэйшых — у бустэрах ці іншых сродках, дзе можна прышпіліць рэменем бяспекі. Без спецыяльных прыстасаванняў дазволена перавозіць непаўналетніх з дванаццаці год або калі іх рост вышэй за 150 см, а таксама ў таксі.

Фота для ілюстрацыі.
Аляксандр САВЕЙКА,

часова выконваючы абавязкі

начальніка аддзялення ДАІ РАУС.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 985
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 868
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 522
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 265
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 634
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 975
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 989
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Именины 12 декабря 2018
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта